Катастрофа L-410 у Кемераўскай вобласці (2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падзенне L410 у Жураўлёва
Самалёт, які разбіўся, за 2 гады і 10 месяцаў да катастрофы
Самалёт, які разбіўся, за 2 гады і 10 месяцаў да катастрофы
Агульныя звесткі
Дата 19 чэрвеня 2021
Час 10:20 KRAT (03:20 UTC)
Характар крушэнне пры пасадцы
Прычына адмова рухавіка
Месца Расія Жураўлёва, Кемераўская вобласць
Каардынаты 54°46′31″ пн. ш. 85°03′42″ у. д.HGЯO
Загінулыя 5
Параненыя 14
Паветранае судна
Мадэль Let L-410UVP-E
Авіякампанія Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту
Пункт вылету Расія Жураўлёва
Пункт прызначэння Расія Жураўлёва
Бартавы нумар RF-94603
Дата выпуску 1989
Пасажыры 17
Экіпаж 2
Выжылых 14

Катастрофа L-410 у Кемераўскай вобласці — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 19 чэрвеня 2021 года пад пасёлкам Жураўлёва ў Кемераўскай вобласці Расіі.

Самалёт Let L-410UVP-E належаў ДТСААФ. Яго бартавы нумар — RF-94603, серыйны — 892328. Ён здзейсніў першы палёт у 1989 годзе[1].

19 чэрвеня 2021 года самалёт з парашутыстамі на борце ўзляцеў з аэрадрома Танай паблізу Жураўлёва Кемераўскай вобласці. Аднак адразу пасля ўзлёту на вышыні, паводле розных звестак, ад 20 да 200 м, у яго адмовіў рухавік[2][3][4]. Экіпаж далажыў аб праблемах і прыняў рашэнне аб вяртанні на аэрадром. Аднак пры пасадцы самалёт нахіліўся, ён зачапіў левым крылом зямлю і ўпаў[5][6][7]. Першапачаткова паведамлялася аб 4 загінулых, аднак пазней іх колькасць павялічылася да 9, але гэтую інфармацыю не пацвердзілі ўлады Кемераўскай вобласці[8]. Пацярпелі 15 чалавек. 2 чалавекі ад шпіталізацыі адмовіліся. 5 чалавек трапілі ў рэанімацыю[9]. Сярод пацярпелых — саўладальнік вугальнага разрэзу «Кузнецкі Паўднёвы» Цімур Франк і дэпутат Савета дэпутатаў Чыстаазёрнага раёна Новасібірскай вобласці Аляксандр Фрылінг[10][11]. ДТСААФ абвясціў аб прыпыненні ўсіх палётаў L-410[12].

Па справе авіякатастрофы Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі распачаў крымінальную справу[13][14].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Harro Ranter. ASN Aircraft accident Let L-410UVP-E RF-94603 Tanay Airfield. aviation-safety.net. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  2. В Кемеровской области после отказа двигателя разбился самолет со спортсменами-парашютистами (руск.). Первый. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  3. Выживший при крушении в Кузбассе допустил отказ двух двигателей L-410 (руск.). РЕН ТВ (21 чэрвеня 2021). Праверана 21 чэрвеня 2021.
  4. Выживший после крушения самолета в Кузбассе парашютист назвал возможную причину аварии (руск.). www.kommersant.ru (21 чэрвеня 2021). Праверана 21 чэрвеня 2021.
  5. Место крушения самолета в Кузбассе. Видео (руск.). РБК. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  6. Разбившийся в Кузбассе самолет упал рядом с селом Журавлево (руск.). РИА Новости. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  7. Четыре человека погибли в результате жесткой посадки самолета в Кемеровской области (руск.). Газета.Ru. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  8. Количество погибших в авиакатастрофе в Кузбассе выросло до 9 (руск.). Российская газета. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  9. В Кузбассе рассказали о состоянии пострадавших при крушении самолета (руск.). РИА Новости. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  10. Новосибирский депутат пострадал при жесткой посадке самолета в Кузбассе (руск.). РИА Новости. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  11. Бизнесмен Тимур Франк пострадал при крушении самолета с парашютистами. ТАСС. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  12. ДОСААФ приостановило полеты всех L-410 после аварии в Кузбассе (руск.). Газета.Ru. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  13. Уголовное дело возбуждено после падения самолета в Кузбассе (руск.). Газета.Ru. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  14. СК возбудил дело о крушении самолета в Кемеровской области. ТАСС. Праверана 21 чэрвеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]