Перайсці да зместу

Каташын (Навазыбкаўская гарадская акруга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Каташын
руск.: Каташин
52°35′49″ пн. ш. 32°09′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Навазыбкаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▼434 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243006
Агульнарасійскі класіфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу|Код АКАТП 15240884009
Код ОКАТО 15240884009
Паказаць/схаваць карты


Каташын (Расія)
Каташын
Каташын


Мапа

Каташын[2] (руск.: Каташи́н) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.

Мікалаеўскі Ка­та­шынскі манастыр быў заснаваны ў 1692, за­крыты ў 1799 годзе.

Былы сабор Мікалаеўскага Ка­та­шынскага манастыра, прыходская царква ў пач. XX ст.

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. У сакавіку 1917 года створаны Навазыбкаўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тэрыторыя акупавана германскімі войскамі з сакавіка/красавіка 1918 года, а ў снежні 1918 за­нята Чырвонай Арміяй. 1 студзеня 1919 года пастановай І з’езда КП(б) Беларусі разам з часткай Чарнігаўскай губерні Навазыбкаўскі павет уключаўся ў Беларускую ССР, але I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, не ўхваліў гэта рашэнне.

Да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго ў Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.

Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.

У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Старакрывецкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.

  • руіны 6-стоўпнага сабо­ра Святога Мікалая Цу­датворца (1699);
  • над­брамная званіца ў стылі ран­няга клас­іцыз­му (2-я пал. XVIII ст.).