Катаіб Саід аш-Шухада
| Катаіб Саід аш-Шухада | |
|---|---|
| З'яўляецца часткай |
|
| Ідэалогія | шыіцкі ісламізм |
| Рэлігійная прыналежнасць | шыіты |
| Лідары | |
| Актыўная ў | |
| Сфарміравана | 2013 |
| Адлучылася ад | Сетка Шэйбані |
| Колькасць членаў | 200 чалавек (лета 2013)[1] |
| Удзел у канфліктах | |
| Сайт | saidshuhada.com (ар.) |
Батальён пакутнікаў Сеідаў, або Катаіб Саід аль-Шухада (араб. كتائب سيد الشهداء) — іракскае шыіцкае апалчэнне[2], сфарміраванае ў маі 2013 года.
Адносіны
[правіць | правіць зыходнік]Групоўка лічыцца саюзнай Ірану. Стала адным з першых народных апалчэнняў, якія ў 2014 годзе сфармавалі Сілы народнай мабілізацыі. Мае цесныя сувязі з арганізацыяй Бадра[3] і групоўкай Катаіб Хезбала[4]. Супрацоўнічае з ліванскай партыяй Хезбала[5]. Падтрымлівае сірыйскі ўрад Башара Асада.
Арганізацыя ўступала ў супрацьстаянне з ЗША[6], а таксама з групоўкамі Ісламская дзяржава, Сірыйская свабодная армія, Фронт аль-Нусра, Хаят Тахрыр аш-Шам[7].
Зона актыўнасці
[правіць | правіць зыходнік]Арганізацыя месціцца ў іракскай правінцыі Салах-эд-Дзін[7]. Яна таксама актыўна ў Сірыі, дзе яе асноўная ўвага надаецца абароне мячэці Саеда Зейнаб у паўднёвым прыгарадзе горада Дамаск[8].
Баявыя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]Падчас грамадзянскай вайны ў Іраку ўдзельнічала ў баях за правінцыю Салах-эд-Дзін[9] і другой бітве за Тыкрыт[10]. У Сірыі яна была заўважана ў 2014 годзе ў ходзе сутыкненняў у Шэйх-Міскіне[11].
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]«Катаіб Саід аль-Шухада» ўзначалілі Абу Ала аль-Валаі[12] і Абу Мустафа аль-Шэйбані[13]. Апошні раней узначальваў сетку кантрабандыстаў і шыіцкіх баевікоў, з якой потым і з’явілася групоўка[14].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)
- Спецыяльныя групы (Ірак)
- Прыватныя апалчэнні (Ірак)
Зноскі
- ↑ [1]
- ↑ Phillip Smyth. All the Ayatollah’s Men. Foreign Policy (18 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2021. Праверана 20 августа 2021.
- ↑ Phillip Smith. "Hizballah Cavalcade: Kata'ib Sayyid al-Shuhada Emerges: Updates on the New Iraqi Shia Militia Supplying Fighters to Syria". jihadology.net (9 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2019. Праверана 20 августа 2021.
- ↑ Kata'ib Sayyid al-Shuhada. Tracking Terrorism. Праверана 4 December 2014.
- ↑ Matthew Levitt, Aaron Y. Zelin. Hizb Allah’s Gambit in Syria(недаступная спасылка). Combating Terrorism Center (1 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2021. Праверана 20 августа 2021.
- ↑ الحشد يعلق على القصف الأمريكي ضد كتائب سيد الشهداء غرب الأنبار .. ويتوعد بالرد. dijlah.tv (8 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2021. Праверана 20 августа 2021.
- ↑ а б "Kata’ib Sayyid al-Shuhada". cisac.fsi.stanford.edu (8 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2017. Праверана 20 августа 2021.
- ↑ Aymenn Jawad Al-Tamimi. "Liwa al-Sayyida Ruqayya: Recruiting the Shi'a of Damascus". aymennjawad.org (12 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2021. Праверана 20 августа 2021.
- ↑ Iranian-backed militia seen with US tank in Iraq | FDD's Long War Journal.
- ↑ Shiite militias, Iraqi forces surround Tikrit (10 сакавіка 2015). Праверана 6 May 2016.
- ↑ [2]
- ↑ US mulls how best to Control pro-Iran Factions. iraq-businessnews.com (30 мая 2026). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2018. Праверана 20 августа 2021.
- ↑ Michael Knights. "Iran's Foreign Legion: The Role of Iraqi Shiite Militias in Syria". Washington Institute for Near East Policy (27 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2019. Праверана 20 августа 2021.
- ↑ [3]