Като Такаакі
| Като Такаакі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| яп.: 加藤高明 | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Кіёура Кэйго | ||||||
| Пераемнік | Wakatsuki Reijirō[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
25 студзеня 1860[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
28 студзеня 1926[2] (66 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Жонка | Katō Haruji[d] | ||||||
| Дзеці | Kōtarō Katō[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Граф Като Такаакі (яп. 加藤 高明 Като: Такаакі, 25 студзеня 1860, Айсай, правінцыя Авары (цяпер прэфектура Айты) — 28 студзеня 1926, Токіа) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Японіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1887 годзе пачаў працаваць сакратаром міністра замежных спраў Японіі Окумы Сігэнобу і адначасова кіраваў справамі дэпартамента фінансаў. У 1894—1899 гадах ён — пасол Японіі ў Вялікабрытаніі, у 1901 і 1906 гадах займаў пасаду міністра замежных спраў Японіі. У 1902 годзе абраўся ў ніжнюю палату японскага парламента. У 1906 годзе, з-за цесных сувязяў з канцэрнам «Міцубісі», Като часова сыходзіць з палітыкі і становіцца прэзідэнтам газеты «Майніці сімбун».
У 1908—1913 гадах Като — ізноў пасол у Вялікабрытаніі. У 1913 годзе ён становіцца міністрам замежных спраў у кабінеце Кацуры Тара. У тым жа годзе абіраецца старшынёй кансерватыўнай партыі Рыкэн Досікай. У 1914 годзе, ужо ў кабінеце Акумы Сігэнобу, Като распрацоўваў праграму «21 патрабаванне», накіраванае ў пачатку 1915 года ўраду Кітая. Пасля карупцыйнага скандалу, звязанага з сакавіцкімі выбарамі 1915 года і імем прэм’ера Акумы, Като з пратэсту выходзіць са складу ўрада. У 1915 году, па жаданні імператара Японіі, ён становіцца членам вышэйшай палаты японскага парламента.
З 11 чэрвеня 1924 па 28 студзеня 1926 года Като Такаакі ўзначальвае японскі ўрад «трох партый абароны Канстытуцыі». Ён быў першым прэм’ер-міністрам, кіраўніком кабінета, сфарміраванага ў Японіі на партыйнай аснове (Рыкэн Сэйюкай, Кэнсэйкай і Какусін). У час яго праўлення ў краіне ўводзіцца ўсеагульнае выбарчае права для мужчын без якіх-небудзь абмежаванняў і цэнзу, японскія войскі выводзяцца з Паўночнага Сахаліна, уступае ў сілу закон Аб падтрыманні дзяржаўнай бяспекі, скарачаецца і мадэрнізуецца армія, у школах уводзіцца ваенная падрыхтоўка і муштра. У 1925 годзе на Като здзейснілі няўдалую спробу замаху. Памёр падчас працы ў сваім бюро.
Зноскі
- ↑ http://global.britannica.com/biography/Kato-Takaaki
- 1 2 Kato Takaaki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- Прэм’ер-міністры Японіі
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1860 годзе
- Нарадзіліся ў Японіі
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 1926 годзе
- Памерлі ў Токіа
- Пахаваныя ў Токіа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Узнагароджаныя Каранацыйным медалём Георга V
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 3 класа
- Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу 1 класа
- Асобы
- Нарадзіліся ў Айсаі
- Памерлі ў Токіе