Катынь (фільм)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
КатыньM:
польск.: Katyń
Постар фільма
Жанр ваенны фільм[d][2][3][4], фільм-драма[d][4] і гістарычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Сцяг Польшчы «ITI Cinema»
Працягласць 118 хв.
Бюджэт 15 000 000 PLN (4 000 000 )
Краіна
Мова польская і нямецкая
Год 2007, 17 верасня 2007 і 17 верасня 2009[1]
IMDb tt0879843
Афіцыйны сайт

«Каты́нь» (польск.: Katyń) — фільм рэжысёра Анджэя Вайды. Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і зняты паводле кнігі Анджэя Мулярчыка(польск.) бел. «Post mortem. Катынская гісторыя» (польск.: Post mortem. Opowieść katyńska). Здымкі распачаты 3 кастрычніка 2006, скончаны 9 студзеня 2007. Урачыстая прэм’ера адбылася 17 верасня 2007 — на гадавіну ўваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Сюжэт фільма пачынаецца 17 верасня 1939 года і сканчаецца ўвосень 1945. У фільме фактычна чатыры галоўных лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца аб ёй. Гэта фільм аб жанчынах, якія чакаюць, не вераць у смерць, спадзяюцца.

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Артур Жміеўскі(польск.) бел. Анджэй Анджэй ратмістар 8 Палка Ўланаў
Мая Асташэўская(польск.) бел. Ганна Ганна жонка Анджэя
Анджэй Хыра(польск.) бел. Ежы Ежы паручнік 8 Палка Ўланаў, сябра Анджэя
Вікторыя Гансеўская(польск.) бел. Вераніка «Ніка» Вераніка «Ніка» дачка Анджэя і Ганны
Уладыслаў Кавальскі(польск.) бел. Ян Ян бацька Анджэя
Мая Камароўская(польск.) бел. Марыя Марыя маці Анджэя
Ян Энглярт(польск.) бел. генерал
Данута Стэнка(польск.) бел. Ружа Ружа жонка генерала
Агнешка Кавёрская(польск.) бел. дачка Ружы і генерала
Станіслава Цэлінская(польск.) бел. гаспадыня ў доме генерала
Павал Малашынскі(польск.) бел. Пётр Пётр паручнік-пілот, інжынер
Магдалена Цялецкая(бел. (тар.)) бел. Агнешка Агнешка сястра паручніка-пілота
Агнешка Глінская(польск.) бел. Ірэна Ірэна сястра паручніка-пілота
Ганна Радван(польск.) бел. Эльжбэта Эльжбэта братава Анны
Антоні Паўліцкі(польск.) бел. Тадэўш Тадэўш сын Эльжбэты
Сяргей Гармаш(руск.) бел. Папоў савецкі капітан Папоў
Альгерд Лукашэвіч(польск.) бел. святар

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Намінацыя на «Оскар» 2008 як найлепшы замежны фільм. Трапіў у шорт-ліст з 5 фільмаў, што намінаваліся на прэмію.
  • Галоўная ўзнагарода «Polskie Nagrody Filmowe — Orły» 2008 (усяго атрымана 7 статуэтак ў розных катэгорыях).
  • Еўрапейская кінапрэмія (англ.: European Film Awards) за 2008 год атрымала Магдалена Беджыцка ў катэгорыі «Prix D’Excellence» за касцюмы да фільму.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэм’ера фільма ў Беларусі адбылася 18 красавіка 2010 года на канале БТ а 15:40. Фільм дубліраваны па-беларуску. Якраз у гэты час ў Польшчы адбывалася пахаванне прэзідэнта Леха Качынскага[9].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.zweitausendeins.de/filmlexikon/?sucheNach=titel&wert=532630
  2. 2,0 2,1 http://www.imdb.com/title/tt0879843/ Праверана 28 красавіка 2016.
  3. http://www.metacritic.com/movie/katyn Праверана 28 красавіка 2016.
  4. 4,0 4,1 Directory of World Cinema: East Europe — 2011. — P. 43.
  5. 5,0 5,1 5,2 http://stopklatka.pl/film/katyn Праверана 28 красавіка 2016.
  6. http://www.commeaucinema.com/critiques/katyn,100659 Праверана 28 красавіка 2016.
  7. 7,0 7,1 7,2 http://www.imdb.com/title/tt0879843/fullcredits Праверана 28 красавіка 2016.
  8. http://www.filmaffinity.com/es/film120942.html Праверана 28 красавіка 2016.
  9. Фільм «Катынь» пакажуць па БТ 18 красавіка , «Наша Ніва» . Праверана 11 красавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]