Кафедральны касцёл Ісуса Міласэрнага (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Кафедральны касцёл Ісуса Міласэрнага
55°09′48″ пн. ш. 30°12′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дата заснавання 2004
Вышыня 32 м
Стан дзейнічае
Сайт vitkatedra.by/vitebskij-…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кафедральны касцёл Ісуса Міласэрнага — мураваны каталіцкі храм у г. Віцебску. Размяшчаецца па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

22 кастрычніка 2000 г. была адпраўлена першая святая Імша для вернікаў парафіі Ісуса Міласэрнага ў касцёле Св. Барбары, прысутнічала 56 чалавек. 16 лістапада 2000 г. парафія Ісуса Міласэрнага атрымала дазвол на пабудову часовай капліцы. 3 снежня адбылася першая святая Імша ў новазбудаванай капліцы, 25 снежня капліцу асвяціў біскуп Уладзіслаў Блін.

З сакавіка 2001 г. першым пробашчам парафіі стаў кс. Дарыюш Кубіца. 30 чэрвеня 2001 г. у парафіі адбылася першая біскупская візітацыя. 12 верасня 2004 г. кс. біскуп ардынарый асвяціў пляцоўку, а ў сярэдзіне кастрычніка 2004 г. гарадскія ўлады далі канчатковы дазвол на будаўніцтва новай святыні.

Кансекрацыя касцёла Ісуса Міласэрнага адбылася 10 кастрычніка 2009 г. у межах святкавання 10-годдзя існавання Віцебскай дыяцэзіі. Літургію, падчас якой адбывалася асвячэнне, узначальваў Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Марцін Відавіч.

18 чэрвеня 2011 г. касцёл стаў кафедральным. Урачыстую літургію ў новай кафедры ўзначаліў прадстаўнік Папы Бенедыкта XVI кардынал-дыякан Рабер Сара[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]