Сабор Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Афіны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кафедральны сабор, Афіны)
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны сабор
Кафедральны сабор Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Афінах
грэч.: Καθεδρικός Ναος Ευαγγελισμού της Θεοτόκου
Кафедральны сабор, Афіны
Кафедральны сабор, Афіны
37°58′30″ пн. ш. 23°43′48″ у. д.HGЯO
Краіна Грэцыя
Горад Афіны
Канфесія Эладская праваслаўная царква
Епархія Archbishopric of Athens[d]
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль класіцызм
Аўтар праекта Тэафіл фон Хансен і інш.
Будаўніцтва 184221 мая 1862
Стан Дзеючы

Кафедральны сабор Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Афінах (Афіны)
Кафедральны сабор Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Афінах
Кафедральны сабор Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Афінах

Кафедральны сабор Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Афінах (грэч.: Καθεδρικός Ναος Ευαγγελισμού της Θεοτόκου), часта скарочана называецца Мітропалі — кафедральны сабор архіепіскапа Афінскага і ўсёй Элады.

Будаўніцтва сабора пачалося ў дзень Ражства 1842 года, падмурак яго заклалі кароль Грэцыі Атон і каралева Амалія. Для ўзвядзення храма выкарыстоўвалі мармур 72 разбураных у той час цэркваў у Афінах. Над праектам у цэлым працавалі 3 архітэктары, сярод якіх і Тэафіл фон Хансен. Праз тры гады ўсе будаўнічыя працы былі завершаны. 21 мая 1862 года сабор быў асвячоны ў гонар Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Ευαγγελισμός της Θεοτόκου) у прысутнасці караля і каралевы Грэцыі.

Архітэктура комплексу[правіць | правіць зыходнік]

Сабор купальны, трохнефны. Унутры храма знаходзяцца грабніцы двух святых Грэцыі, забітых туркамі ў часы асманскай улады: Святога Філафея і Патрыярха Канстанцінопальскага Рыгора V. Першы быў закатаваны туркамі ў 1559 годзе за выкуп грачанак з турэцкіх гарэмаў, другі — павешаны па загадзе турэцкага султана Махмуда II, а яго цела кінута ў Басфор у 1821 годзе ў адказ на грэчаскае паўстанне 25 сакавіка, што прывяло да Грэчаскай вайны за незалежнасць. Яго цела было выратавана грэчаскімі маракамі, знаходзілася ў Адэсе, а ў 1871 годзе было перанесена ў Афіны.

Побач з саборам з поўначы збудавана невялікая Царква Святога Элефтэрыёса, яе часта называюцца Малым Метраполісам.

На плошчы перад саборам усталяваны дзве статуі: святому Канстанціну XI Драгашу і архіепіскапу Дамаскіну, які ў перыяд Другой сусветнай вайны стаў архіепіскапам Афінскім і ўсяе Элады, а таксама рэгентам караля Георга II і адначасова прэм'ер-міністрам Грэцыі ў 1946 годзе.

У 2009 годзе сабор па патрабаванні архіепіскапа Ераніма II быў зачынены на летнюю рэканструкцыю.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]