Кафедра Святой Альжбеты
| Славутасць | |
| Кафедра Святой Альжбеты | |
|---|---|
| | |
| 48°43′12,80″ пн. ш. 21°15′29,18″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Кошыцкая архідыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура[1] |
| Дата заснавання | 1378 |
| Сайт | domsvalzbety.sk (славацк.) |
Ка́федра Свято́й Альжбе́ты (славацк.: Dóm svätej Alžbety, венг.: Szent Erzsébet-székesegyház) — гатычная кафедра ў Кошыцах, якая з’яўляецца найбуйнейшай у Славакіі царквой і адной з самых усходніх гатычных кафедраў Еўропы[2].
Запіс існавання горада, датаваны 1230 годам, звязаны з існаваннем царквы. Працэс пераўтварэння паселішча з сельскае грамады знайшоў сваё адлюстраванне ў кафедры. Паводле гістарычных і археалагічных крыніц, сучасная кафедра будавалася ў перыяд з 1378 па 1508 гады на месцы ранейшай царквы, таксама асвечанай імем Святой Альжбетай Венгерскай. Паводле дакументаў XIII стагоддзя, біскуп Эгера Андрэй II вылучыў кошыцкую парафію ў асобную юрысдыкцыю[3].
У Сярэднявеччы царква некалькі разоў перажывала пажары, у XIX стагоддзі былі праведзены буйныя рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам вядомага венгерскага архітэктара Імрэ Штайндля, прызнанага эксперта па готыцы. Асноўныя рэстаўрацыйныя работы былі скончаны да 1904 года, але рэстаўрацыя крыпты і паўночнага парталу працягвалася да 2009 года. У 1906 годзе ў крыпце кафедры былі перапахаваны рэшткі Ферэнца II Ракацы.
Зноскі
- 1 2 Registr nemovitých národních kulturních památek Праверана 26 сакавіка 2022.
- ↑ «St. Elizabeth Cathedral». Visit Kosice.
- ↑ «Historia». Dom Rimkat.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кафедра Святой Альжбеты- Кафедра Святой Альжбеты. Cassovia. (славацк.)
- Кафедра Святой Альжбеты. Slovakia. (славацк.)
