Кафу Нагаі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кафу Нагаі
яп.: 永井荷風
Партрэт
Род дзейнасці: пісьменнік, раманіст, аўтар дзённіка, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння: 3 снежня 1879(1879-12-03)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 красавіка 1959(1959-04-30)[3][1][2] (79 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Кафу Нагаі на Вікісховішчы

Кафу Нагаі (3 снежня 187930 красавіка 1959) — японскі пісьменнік, драматург і мемуарыст. Прадстаўнік так званай школы эстэтаў у японскай літаратуры. Частку сваіх літаратурных твораў Кафу пісаў на класічнай японскай мове — бунга, а частку на сучаснай.

Стаў знакамітым дзякуючы шэрагу твораў, якія апісваюць жыццё Токіа ў пачатку XX стагоддзя, у прыватнасці жыццё гейш, прастытутак, танцорак і іншых прадстаўніц сталічнага свету забаў. У 1901 годзе стаў працаваць рэпарцёрам у газеце «Ямата сімбун». Там ён прапрацаваў год. У 1903 годзе паехаў у Амерыку. Пазней некаторы час жыў у Францыі. У 1907 годзе вярнуўся ў Токіа. Свае ўражанні ад жыцця ў Амерыцы Нагаі Кафу захаваў у кнізе «Апавяданні аб Амерыцы» («Амерыка моногатари»), апублікаванай у 1908 годзе. Пасля азнаямлення з творчасцю Заля, Мапасана, Ганкура, Кафу вырашыў скласці анталогію французскай літаратуры канца XIX-XX стагоддзяў. У 1913 годзе ён выдаў зборнік «Каралы» («Санг-сю»), які змяшчае ажыццёўленыя ім пераклады Бадлера, Верлена, Рэмбо, Рэнье і іншых французскіх паэтаў і пісьменнікаў. Аўтар аповесці «Кветкі пекла» (1902), рамана «З'едлівая ўсмешка» (1910), апавядання «Вячэрняя чарка» (1958) і шэрагу іншых твораў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Kafū Nagai // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Nagai Kafu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 Нагаи Кафу // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.