Кахетыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кахе́тыя, таксама Кахе́ты (груз. კახეთი) — край, гістарычная вобласць на ўсходзе Грузіі. У вярхоўях рэк Іоры і Алазані.

Назва ад кахі — субэтнічнай групы грузінаў ва Усходняй Грузіі; -е-суфікс паказвае на месца пасялення гэтага народа.

Да VIII стагоддзя вобласць ўваходзіла ў Картлійскае царства, затым самастойнае княства. З XII стагоддзя ў грузінскім царстве. З другой паловы XV стагоддзя — Кахетынскае царства, з 1762 года ў Картлійска-Кахетынскім царстве.

Цэнтр — горад Тэлаві.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.190

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]