Кахір Расулзада
| Кахір Расулзада | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| тадж.: Қоҳир Расулзода | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Акіл Акілаў[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
8 сакавіка 1961 (64 гады) |
||||||
| Веравызнанне | іслам | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Кахір Расулзада (тадж.: Қоҳир Расулзода); нар. 8 сакавіка 1961, Хістэварз[d], Сагдыйская вобласць) — таджыкістанскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Таджыкістан (з 2013 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 сакавіка 1961 года ў сяле Кістакуз (цяпер Хістэварз) Хаджэнцкага раёна Ленінабадскай вобласці Таджыкскай ССР.
У 1982 годзе скончыў Сельскагаспадарчы інстытут Таджыкістана (цяпер — Таджыкскі аграрны ўніверсітэт) па спецыяльнасці «Інжынер-гідратэхнік», пасля чаго працаваў тэхнікам-кантралёрам будаўнічай лабараторыі аб’яднання «Таджыкірсаўгасбуд», размешчанага ў горадзе Худжанд.
Са студзеня 2000 года па снежань 2006 года быў Міністрам меліярацыі і воднай гаспадаркі Рэспублікі Таджыкістан.
2 снежня 2006 года быў прызначаны выконваючым абавязкі старшыні Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан. З 27 лютага 2007 года па 23 лістапада 2013 года з’яўляўся старшынёй Сагдыйскай вобласці.
У маі 2007 года Абдукахір Абдурасулавіч Назіраў змяніў імя на Кахір Расулзада.
У 2008 годзе скончыў Акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Мае вучоную ступень кандыдата тэхнічных навук.
У снежні 2007 года і другі раз у красавіку 2010 года быў абраны першым намеснікам Старшыні Нацыянальнага Савета (Маджлісі мілі) Вышэйшага збору (Маджлісі Олі) Рэспублікі Таджыкістан.
23 лістапада 2013 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Таджыкістан[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кахір Расулзада