Кацельня Баярская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кацельня Баярская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
224704
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212812061
Кацельня Баярская на карце Беларусі ±
Кацельня Баярская (Беларусь)
Кацельня Баярская
Кацельня Баярская (Брэсцкая вобласць)
Кацельня Баярская

Каце́льня Бая́рская[1] (трансліт.: Kacieĺnia Bajarskaja, руск.: Котельня Боярская) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны захад ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Скокі. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — в. Клейнікі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 ст. вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 5 вяскоўцаў загінулі, 1 прапаў без вестак. Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Матыкальскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 26 двароў, 209 жыхароў (1897)
  • 13 двароў, 84 жыхары (1921)
  • 91 жыхар (1959)
  • 58 жыхароў (1970)
  • 13 гаспадарак, 19 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кутэ́льня Буя́рска
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]