Кацярына Алегаўна Серабранская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Алегаўна Серабранская
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя мастацкая гімнастыка і спартыўная гімнастыка
Нарадзілася 25 кастрычніка 1977(1977-10-25) (46 гадоў)
Грамадзянства
Гады кар’еры 19911998
Рост 178 см
Вага 55 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацярына Алегаўна Серабранская (нар. 25 кастрычніка 1977 года, Сімферопаль, УССР) — украінская гімнастка. Алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы ў індывідуальным заліку (Атланта-1996). Заслужаны майстар спорту Украіны (1996).

Нарадзілася ў сям’і майстра спорту па футболе Алега Серабранскага і майстра спорту па гімнастыцы Любові Серабранскай. З 4 гадоў бацькі прыводзілі яе на трэніроўкі ў спартыўную залу (яе маці была яе трэнерам у клубе «Грацыя» у Сімферопалі). З 8 гадоў пачала займацца мастацкай гімнастыкай прафесійна. Вучачыся ў школе, стала майстрам спорту, чэмпіёнкай і прызёрам першынства Еўропы па гімнастыцы сярод юніёрак. Пасля гэтага пераехала ў Кіеў і працягнула заняткі ў маці.

Серабранская стала чэмпіёнкай Еўропы ў камандным першынстве, абсалютнай чэмпіёнкай свету і Еўропы, алімпійскай чэмпіёнкай, уладальніцай Кубка кантынента. Мае таксама восем тытулаў чэмпіёнкі свету, шэсць тытулаў чэмпіёнкі Еўропы ў фіналах у асобных відах.

Скончыла спартовыя выступы ў 1998 годзе.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровы знак адрознення Прэзідэнта Украіны (21.12.1995)
  • Крыж «За мужнасць» (07.08.1996)
  • Ордэн «За заслугі» II ст. (04.11.1999)
  • Ордэн княгіні Вольгі III ст. (16.01.2009)