Кацярына Аляксееўна Далгарукава
Кацярына Аляксееўна Далгарукава | |
---|---|
руск.: Екатерина Алексеевна Долгорукова | |
Нараджэнне | 1712[1][2] |
Смерць |
1747[1][2] |
Месца пахавання | |
Род | Далгарукавы |
Імя пры нараджэнні | руск.: Екатерина Алексеевна Долгорукова |
Бацька | Аляксей Рыгоравіч Далгарукаў[d] |
Маці | Праскоўя Юр'еўна Далгарукава[d] |
Муж | Alexander Bruce[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кацярына Аляксееўна Далгарукава (1712—1747) — расійская князёўна, дачка князя Аляксея Рыгоравіча Далгарукава, нявеста імператара Пятра II.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]19 лістапада 1729 года была абвешчана нявестай чатырнаццацігадовага імператара, а 30 лістапада адбыліся яе ўрачыстыя заручыны, ёй быў дадзены тытул «Яе высокасць гасударыня-нявеста».
Аднак жонкай Пятра II Кацярына так і не стала — за два тыдні да вяселля, у студзені 1730 года Пётр II захварэў і памёр. Далгарукавы падрыхтавалі падробленае завяшчанне на карысць «гасударыні-нявесты», але не рызыкнулі яго прад’явіць.
Пасля смерці Пятра II князёўна Кацярына вярнулася да бацькоў і разам з імі, па ўступленні на пасад імператрыцы Ганны Іаанаўны, у красавіку 1730, сасланая ў Бярозаў, а таксама ўтрымоўвалася ў Томску ў Томскім манастыры Раства Хрыстовага.
Імператрыца Лізавета загадала вызваліць яе і надала ёй званне фрэйліны. У 1745 годзе яна выйшла замуж за генерал-паручыка графа А. Р. Бруса, але неўзабаве застудзілася і памерла.