Кацярына Анатолеўна Дудко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кацярына Дудко
Поўнае імя Кацярына Анатолеўна Дудко
Нарадзілася 18 кастрычніка 1991(1991-10-18)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 1,7 м[1]
Пазіцыя Нападаючы
Інфармацыя пра каманду
Каманда Беларусь Дынама-БДУФК
Маладзёжныя клубы
2005—2009 Беларусь СДЮШАР «Белкард» (Гродна)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2015 Беларусь Ніва-Белкард (Гродна)
2017—2021 Беларусь Нёман (Гродна) 106 (105)
2022— Беларусь Дынама-БДУФК (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кацярына Дудко (нар. 18 кастрычніка 1991, в. Макары, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская футбалістка, нападаючая мінскага «Дынама-БДУФК»[2].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца выхаванкай СДЮШАР «Белкард» (Гродна). У перыяд з 2011 па 2015 год гуляла за каманду «Ніва-Белкард». З 2017 года выступала за «Нёман»[3], на працягу некалькіх сезонаў была капітанам каманды.

У сезонах 2020 і 2021 гадоў станавілася найлепшай нападаючай Жаночай Лігі, таксама у 2021 годзе стала найлепшай бамбардзіркай. Акрамя таго, у сезоне-2021 Дудко выступіла і гуляючым трэнерам «Нёмана».

У студзені 2022 года падпісала кантракт з мінскім «Дынама»[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі