Кацярына Анатолеўна Паўленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Анатолеўна Паўленка
укр.: Катерина Анатоліївна Павленко
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 жніўня 1988(1988-08-10) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, фалькларыстка, кампазітарка
Пеўчы голас альт[d]
Інструменты фартэпіяна
Жанры нацыянальная музыка[d], фолк-рок, рок-музыка і трып-хоп
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
band.link/monoktsvit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацярына Анатолеўна Паўленка (укр.: Катерина Анатоліївна Павленко; нар. 10 жніўня 1988, Нежын, Чарнігаўская вобласць, УССР) — украінская спявачка, фалькларыстка, кампазітарка, салістка гурта Go_A.

Фіналістка нацыянальнага адбору 2020 з песняй «Салавей». Прадстаўніца Украіны на 65-ым песенным конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «Шум», дзе заняла ў фінале 5-е месца, а па выніках галасавання гледачоў — 2-е месца.

Псеўданім[правіць | правіць зыходнік]

Кацярына Паўленка піша і публікуе вершы і песні пад псеўданімам «Monokate»[1][2][3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіліся ў 1988 годзе Нежыне, на Чарнігаўшчыне. Маці Кацярыны — былая ваенная. Выхоўвалі дзядуля з бабуляй, якая спявала традыцыйным народным спевам[4].

У школьныя гады вучылася ў Нежынскай музычнай школе на вакальна-харавым аддзяленні. Спявала ў дзіцячым хоры «Сяйво». Займалася на інструментах — фартэпіяна і гітара. Па словах Паўленка, выкладчыкі арыентавалі яе ў далейшым займацца опернымі спевамі.

У 2009 годзе скончыла Нежынскае вучылішча культуры і мастацтваў імя Марыі Занькавецкай[5] па спецыяльнасці «Дырыжор народнага хору» (факультэт — народны хор).

Падчас вучобы ў вучылішчы была ўдзельніцай некалькіх мясцовых рок-гуртоў: «Контури тіней», «My spirit».

У 2009—2013 гадах вучылася ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце культуры і мастацтваў на факультэце «Музычнае мастацтва» (спецыялізацыя «фальклор»).

У студэнцкія гады кіравала ансамблем «Витинанка»[6], спявала ў ансамблі «Кралиця»[7][8] (КНУКіМ).

Вывучала фальклор левабярэжнай Кіеўшчыны (Барышаўскага раёна, наваколле Бэразані і інш.). Цікавілася фальклорам Чарнобыльскага Палесся.

З 2017 года Паўленка — кіраўнік хору ветэранаў у горадзе Бэразань (Кіеўшчына) пры гарадскім Доме культуры. Пры яе кіраўніцтве хор атрымаў званне народнага. Па словах Кацярыны Паўленка, гэта адно з самых моцных адчуванняў, калі 30 галасоў спявае пад яе кіраўніцтвам.

17 мая 2021 года наведала прыём з нагоды дня нараджэння каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, дзе пагутарыла з Прадстаяцелем Праваслаўнай Царквы Украіны мітрапалітам Епіфаніем[9].

У чэрвені 2021 года Кацярына Паўленка ўвайшла ў топ-100 самых уплывовых жанчын Украіны паводле версіі часопіса «Фокус», дзе заняла 10-е месца[10][11].

Go_A[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе трапіла ў гурт Go A, праз паўгода пасля яго стварэння. Спачатку выступала як бэк-вакалістка, пасля стала салісткай[3].

У складзе гурта Go_A выдала 1 студыйны альбом «Іди на звук» і некалькі сінглаў[12].

22 лютага 2020 года разам з гуртом Go_A атрымала перамогу ў Нацыянальным адборы на песенны конкурс «Еўрабачанне-2020» з песняй «Салавей»[13]. Праз пандэмію каронавіруса конкурс адмянілі, Аднак Go_А прадставіла Украіну ў наступным годзе на «Еўрабачанні-2021» з іншай песняй «Шум», кожныя ўдзельнікі конкурсу павінны былі прадстаўляць сваю краіну з новай песняй. У фінале конкурсу гурт па суме балаў ад нацыянальных журы і гледачоў заняў 5-е месца (па выніках галасавання гледачоў — 2-е месца, а ў паўфінале калектыў атрымаў 1-е месца)[14][15].

Пасля Еўрабачання песня «Шум» узначаліла рэйтынг самых папулярных трэкаў на сэрвісе Spotify. Пераможцы песеннага конкурсу, італьянскі гурт Måneskin, у гэтым рэйтынгу займаў 4 месца[16].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Go_A[правіць | правіць зыходнік]

Альбом[правіць | правіць зыходнік]

Назва Дэталі
Іди на звук
  • Дата: 1 лістапада 2016
  • Распаўсюджванне: Moon Records
  • Фармат: Digital download, streaming

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва Самая высокая пазіцыя ў чарце Альбом
UKR TOP 40
2015 «Іди на звук» Іди на звук
2017 «Щедрий вечір» (із Катя Chilly) Сінгл без альбому
2019 «Рано-раненько»
2020 «Соловей» 13
2020 «Добрим людям на здоров’я»
2021 «Шум» 10[17] Чакаецца
2022 «Калина»
«—» азначае, што сінгл не ўвайшоў у чарт.

Як Monokate[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва Самая высокая пазіцыя ў чарце Альбом
UKR
TOP 40
2019 «Svit Song»

Зноскі

  1. Monokate випустила дебютний сингл. neformat (5 листопада 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лютого 2020. Праверана 17 лютого 2020.
  2. Вокалістка групи Go A презентувала новий проект. Українське радіо (18 листопада 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 травня 2021.
  3. а б Богдан-Олег Горобчук. Значно цікавіше, ніж просто “українська Трініті”: хто така Катя Павленко з Go-A. Еспресо TV (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 червня 2021. Праверана 31 травня 2021.
  4. Російські нагороди і гастролі для нас – неприйнятні, – Катерина Павленко, солістка гурту Go-A. Архівавана з першакрыніцы 26 березня 2021.
  5. Ніжинський коледж культури і мистецтв імені Марії Заньковецької. Офіційний сайт.. Архівавана з першакрыніцы 17 лютого 2020. Праверана 17 лютого 2020.
  6. Витинанка Етно- Гурт - YouTube. www.youtube.com. Архівавана з першакрыніцы 1 березня 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  7. Фольклорний ансамбль «Кралиця»(недаступная спасылка). fmm.knukim.edu.ua. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2021. Праверана 14 лістапада 2020.
  8. Кралиця, Kralitsya, Кралица група - YouTube. www.youtube.com. Архівавана з першакрыніцы 25 лютого 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  9. Предстоятель відвідав прийняття з нагоди Дня народження королеви Великої Британії (укр.). PCU (18 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 червня 2021. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  10. Галина Ковальчук. В рейтингу Фокуса "ТОП-100 впливових жінок" — більше половини нових імен. Фокус (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 червня 2021. Праверана 26 червня 2021.
  11. #10 Катерина Павленко в рейтингу «100 найвпливовіших жінок України за версією журналу "Фокус" 2021». Фокус (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 липня 2021. Праверана 15 липня 2021.
  12. Нотатки про українську музику. Альбом «Іди на звук».. Архівавана з першакрыніцы 17 лютого 2020. Праверана 17 лютого 2020.
  13. Коломієць, Вікторія. Гурт Go-A виграв у фіналі Нацвідбору Євробачення 2020. hromadske.ua (22 лютого 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 листопада 2020.
  14. Україна зайняла друге місце на Євробаченні-2021 за результатами голосування глядачів. 5 канал (23 травня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 травня 2021.
  15. Яворович, Тетяна. Україна посіла п'яте місце на "Євробаченні-2021". Перемогла Італія. suspilne.media (23 травня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 червня 2021.
  16. Луценко, Євгенія. Пісня «Шум» гурту Go_A стала найпопулярнішою у Spotify. Композиція також потрапила у чарти iTunes і Apple Music. Громадське телебачення (26 травня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 травня 2021.
  17. FDR COM UA - Чарти. www.fdr.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 19 липня 2020. Праверана 2 чэрвеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]