Перайсці да зместу

Кацярына Балонская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Балонская
італ.: Caterina da Bologna
Імя пры нараджэнні італ.: Caterina de' Vigri
Род дзейнасці мастачка, манахіня, настаўніца, містык, ілюмінатар рукапісаў, артыстка, пісьменніца, музыкантка
Дата нараджэння 8 верасня 1413[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1463[3][1] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацярына Балонская, Кацярына дэ Вігры (італ.: Santa Caterina da Bologna; 8 верасня 1413[1], Балоння[2]9 сакавіка 1463[3][1], Балоння[4]) — італьянская каталіцкая святая, заснавальніца і першая абатыса кларысінскага манастыра Корпус Даміні ў Балонні. Была кананізавана папам рымскім Кліментам XI 22 мая 1712 года.

Кацярына, арыстакратка па паходжанні, дачка Джавані дэ Вігры, буйнога дыпламата і адваката з Балонні. У 11 гадоў Кацярына была залічана ў якасці фрэйліны да двара Маргарыты д’Эстэ, пазашлюбнай дачкі маркіза Нікало, амбасадарам якога быў яе бацька. Пры двары яна навучалася мастацтву, пісала вершы і прозу, вывучала латынь і каліграфію, грала на альце і малявала. Праз 3 гады Кацярына адмовілася ад свецкага жыцця і ўвайшла ў абшчыну дзеў-тэрцыярак ордэна св. Францішка ў Ферары.

У 1431 годзе разам з іншай маладой жанчынай з Ферары, яна заснавала кляштар для ордэна святой Клары.

Яна вярнулася ў Балонню ў 1456 годзе, калі ўрад горада звярнуўся да яе з просьбай заснаваць і быць настаяцельніцай жаночага кляштара гэтага ж ордэна, які павінен быў размяшчацца пры царкве Цела Хрыстовага (Basilica of Corpus Domini).

Кацярына — аўтар «Трактата пра сем духоўных узбраеннях неабходных для духоўнай вайны». Трактат быў напісаны ў выглядзе гутаркі Бога і сатаны з вынікаючымі цудамі. Рукапісы суправаджаюцца малюнкамі Кацярыны.

Частка яе рукапісаў захавалася, у тым ліку жыццяпіс Святой Уршулі з 1456 года, і цяпер захоўваецца ў Акадэмічнай Галерэі ў Венецыі. Ва ўзросце 48 гадоў Кацярына памерла. Праз васемнаццаць дзён яе яшчэ нятленнае цела эксгумавалі і перамясцілі ў капліцу кларысінак у Балонні. Яе мошчы там і дагэтуль за шклом.

  1. 1 2 3 4 Martinelli S. S. CATERINA Vigri, santa // Dizionario Biografico degli ItalianiRoma: Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1979. — Vol. 22. Праверана 2 снежня 2020.
  2. 1 2 Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
  3. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. 1 2 Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.