Кацярына Мікалаеўна Кобра

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кацярына Кобра)
Jump to navigation Jump to search
Кацярына Мікалаеўна Кобра
польск.: Katarzyna Kobro
Фатаграфія
Кацярына Кобра
Імя пры нараджэнні Екатерина Николаевна Кобро
Дата нараджэння 26 студзеня 1898(1898-01-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1951(1951-02-21)[1][3][5] (53 гады) ці 26 лютага 1951(1951-02-26)[6] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Сцяг Польшчы Польшча
Дзеці Ніка Страмінская
Род дзейнасці мастачка, скульптар
Жанр скульптура, авангард
Вучоба
Мастацкі кірунак Абстракцыянізм
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Магіла Кацярыны Кобры-Страмінскай і яе дачкі Нікі Страмінскай на праваслаўнай частцы могілак «Долы» у Лодзі, 21 мая 2007 года

Кацярына Кобра (Кацярына Мікалаеўна Кобра; польск.: Katarzyna Kobro; руск.: Екатерина Николаевна Кобро; 26 студзеня 1898, Масква — 21 лютага 1951, Лодзь) — польская авангардная скульптарка, прадстаўнік авангарднага мастацтва, жонка Уладзіслава Страмінскага. Звязаная з Вілейкай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Маскве. Матка Яўгенія Разанава, бацька Мікалай фон Кобра. Яе адзінай дачкой была Ніка Страмінская (пам. у 2001), доктар-псіхіятр і пісьменніца, прапагандыст мастацтва сваіх бацькоў. Была ў ліку сузаснавальнікаў групы мастакоў «Blok», «Praesens» і «a.r.». «a.r.» («awangarda rheczywista» або «сапраўдны авангард») 1929. Апошняе скарачэнне перадаецца часам як «artyści rewolucyjni» ці «рэвалюцыыйныя мастакі». Дачка Кобры і Страмінскага Ніка Страмінская сцвярджае аб памылковасці такой расшыфроўкі[8]. «Artyści rewolucyjni» — рэвалюцыйныя артысты.

Перавярнула ўспрыманне скульптуры. Адмовілася ад успрыняцца скульптуры як цвёрдага рэчава, каменя. Пад уплывам канструктывізму адрынула індывідуалізм, суб’ектывізм і імпрэсіянізм у мастацтве, сцвярджала, што іх месца займае аб’ектывізм формы. Галоўным пунктам канцэпцыі Кобры ёсць паняцце бясконцасці прасторы. Адначасова з гэтым вынікае адмаўленне ад кампазіцыйнага цэнтру, нібыта кожны пункт скульптуры аднолькава важны.

Ад верасня 1939 года да мая 1940 года, хаваючыся ад вайны, жыла разам з сям’ёй у Вілейцы.

У 2009 «Тэатр Тэлевізіі» (Польшча) паставіў п’есу «Сляды выяў», у якой паказанае прыватнае жыццё Кацярыны Кобры і Уладзіслава Страмінскага[9].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Пахаваная ў Лодзі у праваслаўнай частцы могілак «Долы». Большасць яе прац знаходзіцца у Музеі мастацтва ў Лодзі. Ад 2001 ў Польшчы існуе мастацкая прэмія імя Кацярыны Кобры.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118986767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Katarzyna Kobro
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118986767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. Katarzyna Kobro // Brockhaus Enzyklopädie
  6. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 18 сакавіка 2020.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118986767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  8. Strzemińska N. Miłość, sztuka i nienawiść. О Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim. Res Publica, Warszawa, (1986) (польск.)  ISBN 83-7046-017-8
  9. filmpolski.pl: POWIDOKI

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Strzemińska N. Miłość, sztuka i nienawiść. О Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim. Res Publica, Warszawa, 1986 (польск.)  ISBN 83-7046-017-8.
  • Grzegorz Sztabiński, Dlaczego geometria? problemy współczesnej sztuki geometrycznej, Łódź, Wydawnictwo Uniwersytetu Łódzkiego, 2004 (польск.)  ISBN 83-7171-729-6.
  • Andrzej Turowski «Budowniczowie świata. Z dziejów radykalnego modernizmu w sztuce polskiej», Universitas, Kraków 2000 (польск.)  ISBN 83-7052-673-X
  • «Katarzyna Kobro 1898—1951. W setną rocznicę urodzin» — katalog wystawy, Muzeum Sztuki w Łodzi, 1998 (польск.) 
  • Janusz Zagrodzki «Katarzyna Kobro i kompozycja przestrzeni», PWN, Warszawa 1984 (польск.) 
  • Andrzej Turowski «Konstruktywizm polski. Próba rekonstrukcji nurtu 1921—1943», Ossolineum, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź 1981 ISBN 83-04-00557-3 (польск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]