Кацярына Дзмітрыеўна Кушнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кацярына Кушнер)
Кацярына Кушнер
Пол жаночы
Поўнае імя Кацярына Дзмітрыеўна Кушнер
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзілася 24 лютага 2000(2000-02-24) (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь

Кацярына Дзмітрыеўна Кушнер (нар. 24 лютага 2000) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[1].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Пераможца Спартакіяды Беларусі сярод ДЮСШ 2013 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем[2].

Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2014 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[3].

Пераможца Першынства Беларусі 2015 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем[4].

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]