Кацярына Медычы (1593—1629)
| Кацярына Медычы | ||||
|---|---|---|---|---|
| італ.: Caterina de’ Medici | ||||
| | ||||
| | ||||
|
| ||||
|
||||
| Папярэднік | Маргарыта Савойская | |||
| Пераемнік | Ізабела Ганзага, маркіза Навелара | |||
|
|
||||
| Нараджэнне |
2 мая 1593[1] |
|||
| Смерць |
17 красавіка 1629[1] (35 гадоў) |
|||
| Месца пахавання | ||||
| Род | Медычы | |||
| Бацька | Фердынанда I Медычы | |||
| Маці | Крысціна Латарынгская | |||
| Муж | Фердынанда I Ганзага[d] | |||
| Веравызнанне | каталіцтва | |||
Кацярына Медычы (італ.: Caterina di Ferdinando de' Medici) (1593—1629) — трэцяя дачка вялікага герцага Тасканскага Фердынанда, жонка мантуанскага герцага Фердынанда I Ганзага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1612 годзе яе брат, герцаг Козіма II Медычы пачаў перамовы пра яе шлюб з прынцам Генрыхам Уэльскім, сынам Якава I. Перамовы ішлі паспяхова, Козіма дамовіўся пра пасаг у 800 тыс. скудзі і ўжо ішла гаворка пра цырыманіял, калі з Рыма прыбыла забарона на гэта вяселле, з прычыны таго, што Генрых быў пратэстантам. Козіма адправіў у Ватыкан свайго дзядзьку кардынала Джавані Медычы, каб ухіліць гэту праблему; у той жа час прынцэсе прапанавалі кандыдатуры прынцаў Савоі, Іспаніі і Францыі. Пытанне знялося сам, з прычыны таго, што прынц Уэльскі памёр ад тыфу.
Тады ў 1617 годзе яна была аддадзена замуж за мантуанскага герцага Фердынанда I Ганзага, пасля таго, як той спешна ануляваў шлюб з нерадавітай Камілай Фаа. Шлюб гэты апынуўся нешчаслівым, з прычыны таго, што муж яе адрозніваўся распустай. Кацярына два разы была цяжарнай, але дзяцей данасіць не магла; сучаснікі адзначаюць, што муж жаліўся на яе надзвычай залішнюю вагу. Неўзабаве яна засталася ўдавой і сышла ў кляштар урсулінак, адкуль яе выклікаў пляменнік Фердынанда II Медычы, які даручыў ёй у 1627 годзе кіраванне Сіенай. Там яна і сканала праз два гады ад воспы. Пахавана ў Капэле Медычы, Фларэнцыя.