Кацярына Мікалаеўна Гейдэнрэйх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Мікалаеўна Гейдэнрэйх
Дата нараджэння 11 лістапада 1897(1897-11-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 1982(1982-01-28) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія балерына

Кацярына Мікалаеўна Гейдэнрэйх (сапраўднае імя па бацьку Нікадзімаўна, руск.: Екатери́на Никола́евна Гейденре́йх; 23 [11] лістапада 1897, Кіеў, Расійская імперыя — 28 студзеня 1982, Ленінград, СССР) — артыстка балета і педагог; заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік Пермскага харэаграфічнага вучылішча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася з 1906 года на балетным аддзяленні Пецярбургскага тэатральнага вучылішча. З 1915 па 1936 год танчыла ў Санкт-Пецярбургскім Марыінскім тэатры, з 1920 года выконвала сольныя партыі ў класічных балетах: фея Бэзу, фея Золата («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Гамзаці і Вулічная танцоўшчыца ў балетах Людвіга Мінкуса «Баядэрка» і «Дон Кіхот», Валадарка нерэід, Царыца вод, Цар-дзяўчына ў балеце «Канёк-гарбунок» і Рамзея ў балеце «Дачка фараона» Цэзара Пуні) і інш.

Адначасова з артыстычнай дзейнасцю ў 1925—1941 гадах выкладала ў Ленінградскім харэаграфічным тэхнікуме (з 1937 года — вучылішча). З 1936 па 1941 гады — педагог-рэпетытар Ленінградскага Малога тэатра оперы і балета.

Жыла ў блакадным Ленінградзе да 2 красавіка 1942 года, калі была арыштаваная па даносе, асуджаная на 10 гадоў з паразай у правах тэрмінам на 5 гадоў і этапаваная на Урал, ва Усольскі лагер, які знаходзіўся ў Салікамску.

5 снежня 1942 года як інвалід была вызвалена па Пастанове Вярхоўнага суда СССР ад 1 жнiўня 1942 года. У 1943 годзе аднавіла выкладчыцкую працу ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы, якое знаходзілася ў эвакуацыі ў Молатаве. У 1944 годзе, пасля зняцця блакады, вучылішча вярнулася ў Ленінград, а Кацярына Гейдэнрэйх, пазбаўленая права пакінуць край і з’ехаць у свой родны горад, засталася ў Молатаве кіраваць створанай пры Молатаўскім тэатры оперы і балета харэаграфічнай студыяй. У 1945 годзе, калі студыя была ператворана ў Молатаўскае харэаграфічнае вучылішча, Кацярына Гейдэнрэйх стала яго першым мастацкім кіраўніком, застаючыся на гэтай пасадзе да 1956 года.

У 1958 годзе пасля перапынку больш чым у чвэрць стагоддзя аднавіла для трупы маскоўскага Вялікага тэатра балет Міхаіла Фокіна на музыку Фрэдэрыка Шапена «Шапеніяна».

Сярод яе вучняў Фея Балабіна  (руск.), Галіна Ісаева  (руск.), Ніна Менаўшчыкова  (руск.), Марыяна Подкіна, Вера Станкевіч  (руск.) і іншыя.