Кацярына Парфір’еўна Ляснічая
Выгляд
Кацярына Парфір’еўна Ляснічая | |
---|---|
Род дзейнасці | даярка |
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 2022 (88 гадоў) |
Грамадзянства |
Кацярына Парфір’еўна Ляснічая (23 ліпеня 1933, в. Аснежыцы, Пінскі павет, Палескае ваяводства — 10 студзеня 2022) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Заходняй Беларусі. Пачатковую школу закончыла на выдатна.
З 1949 года працавала ў калгасе. У 1965 годзе атрымала ад групы ў 10 кароў сярэдні надой 7 555 кілаграмаў малака — самы высокі ў раёне. У 1966 годзе ёй прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна (2006).
Муж — Афет Васільевіч Ляснічы (1936—2021) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусская ССР, краткая энциклопедия — Том 5 — Страница 369. 1982