Кацярына Уладзіміраўна Белановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лёгкая атлетыка
Кацярына Белановіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кацярына Уладзіміраўна Белановіч
Дата і месца нараджэння 14 студзеня 1991(1991-01-14) (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Клуб РЦФВС
IAAF 250265
Асабістыя рэкорды
100 м з/б 13,59 (19.06.2009)
400 м з/б 55,59 (28.05.2016)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы сярод юніёраў
Бронза Нові-Сад 2009 400 м з бар'ерамі
Чэмпіянаты Беларусі ў памяшканні
Золата Магілёў 2016 эстафета 4×400 м
Бронза Магілёў 2016 400 м з бар'ерамі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

Кацярына Уладзіміраўна Белановіч (у дзявоцтве Арцю́х; 14 студзеня 1991, Баранавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на 400 м з бар'ерамі. Майстар спорту Беларусі. Чэмпіён Беларусі па лёгкай атлетыцы 2014 года. Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі эстафеце 4×400 метраў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2010 года БФЛА адхіліла Кацярыну Арцюх ад спаборніцтваў на тры месяцы за ўжыванне кленбутэролу, выяўлена ў пробе, якая была ўзята на юніёрскім чэмпіянаце краіны ў Магілёве.

8 кастрычніка 2010 года Выканкам БФЛА дыскваліфікаваў Кацярыну Арцюх тэрмінам на два гады — з 12 жніўня 2010 года па 12 жніўня 2012 года за парушэнне антыдопінгавых правіл ІААФ. У допінг-пробе, якую яна здала 24 ліпеня пасля выйгранага ёю фінальнага забегу на 400 м з бар'ерамі на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Монктане (Канада), былі выяўлены сляды забароненага прэпарата метэналону. Вынік Арцюх 56,16 быў ануляваны, а залаты медаль перададзена расіянцы Веры Рудаковай, якая прыбегла другой з часам 57,16[1].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняла 5 месца ў бегу на 400 метраў з бар'ерамі з вынікам 55.82 сек[2].

На чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на дыстанцыі 400 м метраў паказала другі вынік, саступіўшы толькі вопытнай Ілоне Вусовіч. У складзе каманды Брэсцкай вобласці разам з Вікторыяй Шыманскай, Алесяй Дабравіцкай і Аленай Кіевіч перамагла ў эстафеце 4×400 м[3].

На маладзёжных лёгкаатлетычных спаборніцтвах Drużynowe Mistrzostwa Polski, якія праходзілі ў Варшаве, Кацярына Белановіч у забегу на 400 метраў з бар'ерамі прыйшла другой з вынікам 55,59 секунды, што дазволіла спартсменцы выканаць кваліфікацыйны нарматыў на летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Год Спаборніцтва Месца правядзення Месца Дысцыпліна Вынік
2009 Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў Сербія Нові-Сад 100 м з бар'ерамі 4 месца 13,71
2009 Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў Сербія Нові-Сад 400 м з бар'ерамі Bronze medal europe.svg 3 месца 58,09
2010 Чэмпіянат свету сярод юніёраў Канада Монктан 400 м з бар'ерамі Gold medal world centered-2.svg 1есца 56,16
2016 Чэмпіянат Еўропы Нідэрланды Амстэрдам 400 м з бар'ерамі 5 месца 56,10

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]