Кашала
Махаджанапада | |
Царства Кашала | |
---|---|
![]() |
|
Магадха >
7 ст. да н.э. — 5 ст. да н.э
|
|
Сталіца | |
Мова(ы) | санскрыт |
Рэлігія | ведызм |
Дынастыя | Сонечная дынастыя |
![]() |
Кашала (або Паўночная Кашала) — рабаўладальніцкая дзяржава ў Старажытнай Індыі. Адзін з шаснаццаці рэгіёнаў-дзяржаў (махаджанападаў) у старажытнай Індыі, населеных індаарыйцамі[1].
Кашала адыгрывала важную ролю ў палітычным і эканамічным жыцці Паўночнай Індыі ў VI—V стагоддзях да н. э. У індыйскіх крыніцах яна згадваецца сярод 16 «вялікіх дзяржаў», або махаджанападаў. Асабліва ўзмацнілася Кашала ў VI стагоддзі да н. э. пры цары Пасенадзі, які з дапамогай дыпламатыі і войнаў падпарадкаваў Кашы і шэраг іншых вобласцей.
Паводле будыйскіх твораў, Кашала захапіла таксама і тэрыторыю шак’яў, адкуль паходзіў Буда. Гэта вайна была выключна кровапралітнай і скончылася практычна поўным знішчэннем шак’яў. Пасля працяглай барацьбы Кашала была падпарадкавана Магадхай і ўвайшла ў склад імперыі Маур’яў.
Уладары
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kosala | Mauryan Empire, Buddhism & Uttar Pradesh | Britannica (англ.). www.britannica.com. Праверана 28 снежня 2024.