Кашалеўскі сельсавет
| Кашалеўскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Статус | сельсавет |
| Уваходзіць у | Навагрудскі раён |
| Уключае | 23 населеныя пункты |
| Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Кашалева |
| Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
| Старшыня сельсавета | Нагулевіч Анатоль Канстанцінавіч |
| Кіраўнік спраў | Макарэвіч Марына Уладзіміраўна |
| Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
| Насельніцтва (2019) | 1 483 |
| Тэлефонны код | +375 1597 |
| Код аўтам. нумароў | 4 |
Кашале́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кашалева.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 жніўня 2017 года ў склад Кашалеўкага сельсавета ўключаны землі плошчай 4202 га і наступныя населеныя пункты скасаванага Ваўковіцкага сельсавета: аграгарадок Нёўда, вёскі Зубкава, Корастава, Невашоўшчына, Новыя Лагадкі, Рутка 1, Старыя Лагадкі[1].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі — 23 населеныя пункты (01.01.2018 г.).
Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета прыведзена па дадзеных перапісу 2009 г.:
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[2] | |
|---|---|---|---|
| Батароўка | вёска | 13 | |
| Восава | вёска | 20 | |
| Зубкава | вёска | 3* | |
| Ігнатава | вёска | 48 | |
| Ігольнікі | вёска | 27 | |
| Каменка | вёска | 182 | |
| Кашалева | аграгарадок | 349 | |
| Корастава | вёска | 96* | |
| Кусціна | вёска | 67 | |
| Невашоўшчына | вёска | 44* | |
| Нёўда | аграгарадок | 308* | |
| Новыя Лагадкі | вёска | 6* | |
| Папковічы | вёска | 139 | |
| Пісарукі | вёска | 39 | |
| Радзюкі | вёска | 8 | |
| Раманюкі | вёска | 16 | |
| Рошчыца | вёска | 17 | |
| Рутка 1 | вёска | 18* | |
| Скрыдлева | вёска | 28 | |
| Старыя Лагадкі | вёска | 30* | |
| Сяцевіна | хутар | 29 | |
| Шатраўцы | вёска | 36 | |
| Янавічы | вёска | 84 | |
| * – да 22.08.2017 г. ў Ваўковіцкам с/с | |||
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1102 чалавекі[3], з іх 91,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,3 % — палякі, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 1483 чалавекі[5].
Насельніцтва, жыхароў: 1102 (2009 г.)[2], 1134 (2017 г.), 1655 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]- ААТ «Кашалева-Агра»
- Навагрудзкае лясніцтва
- ТАА «Сільвіс»
- ПУП «Момсервіс»
- ПГУП «Імперыя столяў».
Гандаль і сфера паслуг
[правіць | правіць зыходнік]- паштовае аддзяленне сувязі ў аг. Брольнікі.
- крамы ў аграгарадках Кашалева і Нёўда, вёсцы Каменка
- комплексна-прыёмныя пункты ў аграгарадках Кашалева і Нёўда
- Кашалеўскае аддзяленне паштовай сувязі.
Установы адукацыі
[правіць | правіць зыходнік]- ДУА «Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–базавая школа»
Установы аховы здароўя
[правіць | правіць зыходнік]- Кашалеўская ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі
- ФАП у аграгарадку Нёўда
- ФАП ў вёсцы Каменка.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- Кашалеўскі сельскі Дом культуры
- сельскі клуб у аграгарадку Нёўда
- Кашалеўская сельская бібліятэка
Зноскі
- ↑ Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
- 1 2 Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 3 лютага 2018.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2025. Праверана 26 ліпеня 2024.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 26 снежня 2019.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2023. Праверана 26 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 20 красавіка 2018.