Кашанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кашанка
Характарыстыка
Даўжыня 39 км
Плошча басейна 146 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 0,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 1,3 км на поўнач ад вёскі Басценавічы
 · Каардынаты 54°02′50″ пн. ш. 31°22′24,20″ у. д.HGЯO
Вусце рака Проня
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Скварск
 · Каардынаты 53°53′21,40″ пн. ш. 31°06′31,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Мсціслаўскі раён, Чавускі раён
Кашанка (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Кашанка — рака ў Мсціслаўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 39 км. Плошча вадазбору 146 км². Сярэдні расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰.

Пачынаецца за 1,3 км на поўнач ад вёскі Басценавічы Мсціслаўскага раёна, вусце каля вёскі Скварск Чавускага раёна. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне.

Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй скрынкападобная і трапецападобная; шырыня яе 150—300 м у верхнім цячэнні, 400—600 м у сярэднім, да 1,3 км у ніжнім. Схілы стромкія і ўмерана стромкія (вышыня 20 — 25 м), парэзаныя ярамі і далінамі дробных прытокаў, на вялікім працягу адкрытыя. Абалона перарывістая, шырынёй 100—300 м, месцамі да 800 м.

Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км (паміж вёскамі Шыркі і Цярэні Мсціслаўскага раёна), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 1—5 м, месцамі да 10 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 9. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]