Кашмірскі канфлікт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кашмірскі канфлікт
Асноўны канфлікт: Інда-пакістанскі канфлікт
     Межы гістарычнага рэгіёна Кашмір     Інда-пакістанская дзяржаўная мяжа, а таксама фактычная інда-пакістанская мяжа ў Кашміры     Тэрыторыі Кашміра пад кантролем Пакістана     Тэрыторыі Кашміра пад кантролем Індыі     Тэрыторыі Кашміра пад кантролем Кітая
     Межы гістарычнага рэгіёна Кашмір     Інда-пакістанская дзяржаўная мяжа, а таксама фактычная інда-пакістанская мяжа ў Кашміры     Тэрыторыі Кашміра пад кантролем Пакістана     Тэрыторыі Кашміра пад кантролем Індыі     Тэрыторыі Кашміра пад кантролем Кітая
Дата 3 22 кастрычніка 1947 года да цяперашняга часу
Месца Кашмір
Праціўнікі
Flag of Pakistan.svg Пакістан Flag of India.svg Індыя
Jammu Kashmir Liberation Front flag.svg Вызваленчы фронт Джаму і Кашміра
Flag of Jihad.svg Гаркат-уль-Джыгад-аль-Ісламія
Flag of Jihad.svg Лашкар-э-Тайба
Jaishi-e-Mohammed.svg Джаіш-э-Мугамад
Flag of Harkat-ul-Mujahideen.svg Гаркат-уль-Муджагідын
Flag of Jihad.svg Аль-Бадар
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Ісламская дзяржава (з 2019)[1]
падтрымка Пакістана
Камандуючыя
* Jammu Kashmir Liberation Front flag.svg Аманула Хан
  • Flag of Jihad.svg Гафіз Мугамад Саід
  • Jaishi-e-Mohammed.svg Масуд Азгар
  • Flag of Jihad.svg Саід Салагудын
  • Flag of Harkat-ul-Mujahideen.svg Фазлур Рэгман Халіл
  • Flag of Harkat-ul-Mujahideen.svg Фарук Кашміры
  • Flag of Jihad.svg Арфін Бгаі
  • Flag of Jihad.svg Бахт Замін
Сілы бакоў
617 тыс. асабовага складу 1 325 тыс. асабовага складу
ад 325 да 850 баевікоў
Страты
каля 16 тыс. забітых каля 10 тыс. забітых
каля 60 тыс. забітых,
у тым ліку 40 тыс. грамадзянскіх асоб
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кашмі́рскі канфлі́кт (англ.: Kashmir conflict; хіндзі: कश्मीर विवाद, трансл. Kaśmīr Vivād; урду: مسئلۂ کشمیر, трансл. Mas’ala-ē Kašmīr) — канфлікт, узніклы як тэрытарыяльная спрэчка між урадамі Пакістана і Індыі, а таксама мясцовымі паўстанцкімі групоўкамі над гістарычным рэгіёнам Кашмір, які месціцца на поўначы Індастана[2].

Вытокі канфлікту палягаюць у інда-пакістанскай вайне 1947 года, калі па падзеле Брытанскай Індыі на дзяржавы Пакістан і Індыя паміж абедзвюма краінамі ўзнікнуў узброены тэрытарыяльны канфлікт з мэтай ўзяцця пад кантроль гістарычнага рэгіёна Кашмір, які месціўся на поўначы былых уладанняў Вялікабрытаніі. У якасці трэцяга боку ў канфлікце ўдзельнічаюць мясцовыя кашмірскія паўстанцкія групоўкі, якія ставяць на мэце стварэнне незалежнай дзяржавы на тэрыторыі рэгіёна або ўваходжанне ўсяго рэгіёна ў склад Пакістана. Асноўныя ўзброеныя канфлікты, спрычыненыя спрэчным характарам рэгіёна, праходзілі ў ХХ ст. у рамках інда-пакістанскіх войн 1947, 1965 і 1999 гадоў. За выняткам буйных ваенных канфліктаў з 1984 года абедзве краіны перыядычна ажыццяўляюць узброеныя сутычкі, якія галоўным чынам вядуцца за кантроль над ледніком Сіячэн, што на поўначы рэгіёна.

Ваенны канфлікт 1947 года не выявіў пераможцаў, аднак з 1949 года пад кантролем ААН у Кашміры была праведзеная лінія спынення агню, якая стала фактычнай дзяржаўнай мяжой дзвюх краін у рэгіёне. З 1962 года Пакістан добраахвотна перадаў Кітаю паўночны ўсход кантраляванай дзяржавай тэрыторыі (Шаксгамская даліна), у гэтым жа годзе распачалася інда-кітайская вайна, у выніку якой Кітай узяў пад фактычны кантроль рэгіён Аксай-Чын — усход Кашміра. З невялікімі зменамі над усімі тэрыторыямі захоўваецца статус-кво, пры гэтым Індыя прэтэндуе таксама на тэрыторыі, дэ-факта падкантрольныя Пакістану і Кітаю, разглядаючы іх як часткі штата Джаму і Кашмір, фактычная тэрыторыя якога складае тэрыторыі Кашміра, што знаходзяцца пад кантролем Індыі.

Узброены канфлікт паміж мясцовымі кашмірскімі паўстанцкімі групоўкамі і ўрадавымі сіламі Індыі ў асноўным спрычынены мясцовым рухам за аўтанамізацыю. Так, з канца 1970-х гг. да 1988 года ўрад Індыі згарнуў дэмакратычныя рэформы ў рэгіёне, праз што былі абмежаваныя мажлівасці да мірнага волевыяўлення, у выніку чаго ў індыйскай частцы рэгіёна ўзрасла падтрымка ваенізаваных радыкальных арганізацый. З ліпеня 1988 года ваенізаваныя групоўкі здзейснілі серыю дэманстрацый, страйкаў і ўзброеных нападаў на ўрадавыя органы, што абвастрыла сітуацыю ў штаце.

У апошнія гады назіраецца спад узброенага супрацьстаяння ў Кашміры[3][4]. У 2008 годзе ў індыйскай частцы Кашміра адбыліся мясцовыя выбары, якія, нягледзячы на заклікі ўзброеных груповак да іх байкоту, адбыліся паспяхова. Выбары атрымалі станоўчую ацэнку ад Упраўлення Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах уцекачоў, пры гэтым большасць галасоў і, адпаведна, мажлівасць фарміравання ўрада штату атрымала Нацыянальная Канферэнцыя Джаму і Кашміра[5]. Шмат аналітыкаў ацэньвае падтрымку праіндыйскіх партый у Джаму і Кашміры як паказчык падтрымкі насельніцтвам штату індыйскага суверэнітэта над штатам, што, аднак, ставіць пад сумнеў адзін з лідараў сепаратыстаў у Джаму і Кашміры Саджад Лун[6].

Зноскі

  1. "Исламское государство" объявило Кашмир своей провинцией
  2. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). UCDP Conflict Encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 21 сакавіка 2018.
  3. Emily Wax. Peaceful Protests In Kashmir Alter Equation for India // The Washington Post. — 2008.
  4. Yaroslav Trofimov. A New Tack in Kashmir. Peaceful Protest Gains in Separatist Fight // The Wall Street Journal. — 2008.
  5. Freedom House. Freedom in the World 2009 — Kashmir [India] // refword. — 2009.
  6. Regional Party Enters Talks for Coalition Government in Jammu and Kashmir // Voice of America. — 2007.