Кашубія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Турыстычная карта на кашубскай мове
Герб Кашубіі

Кашубія (таксама Кашубы;, Кашубшчына; кашубск.: Kaszëbë; польск.: Kaszuby[1]; ням.: Kaschubien; лац.: Cassubia) — заходнеславянская этнічная тэрыторыя кашубаў на паўночным захадзе Польшчы. Галоўная грамадская арганізацыя кашубаў Кашубска-Паморскае аб'яднанне называе неафіцыйнай сталіцай Кашубіі горад Гданьск. У некаторых энцыклапедычных выданнях кашубскай сталіцай названы гарады Вейхерава або Картузы.

Месцы пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Герб Горад Павет Насельніцтва
(2009)
Плошча
(км²)
POL Gdańsk COA.svg Гданьск Гданьск 455 830 265,50
POL Gdynia COA.svg Гдыня Гдыня 248 889 135
POL Wejherowo COA.svg Вэйхерова Вэйхероўскі павет 47 188 25,65
POL Rumia COA.svg Румя Вэйхероўскі павет 45 381 30,09
POL Chojnice COA.svg Хайніцы Хайніцкі павет 39 960 21,05
POL Sopot COA.svg Сопат Сопат 38 619 17,31
POL Kościerzyna COA.svg Касцяжына Касцерскі павет 23 000 15,83
POL Reda COA.svg Рэда Вэйхероўскі павет 19 835 29,57
POL Bytow COA.svg Бытаў Бытоўскі павет 16 733 8,72
POL Władysławowo COA.svg Уладыславова Пуцкі павет 15 015 38,41
POL Kartuzy COA.svg Картузы Картузскі павет 14 934 6,23
POL Puck COA.svg Пуцк Пуцкі павет 11 361 4,9
POL Żukowo COA.svg Жукова Картузскі павет 6483 5
POL Brusy COA.svg Брусы Хайніцкі павет 4776 5,1
POL Jastarnia COA.svg Ястарня Пуцкі павет 3917 8
POL Hel COA.svg Хель Пуцкі павет 3742 21,27

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Найважнейшая асаблівасць гісторыі Кашубіі і кашубаў — супрацьстаянне ў розныя перыяды германізацыі і паланізацыі. Згадкі пра Кашубію сустракаюцца яшчэ да XII ст. Частка гэтай тэрыторыі падзяліла лёс Памор’я і кіравалася кашталянамі і рода-пляменнымі валадарамі. Вярхоўная ўлада да XIII ст. належала польскаму каралю, а пасля нямецкаму імператару, адначасова пачалася іх германізацыя. Памор’е раздрабнілася на феадальныя ўладанні, за выключэннем Гданьскага Памор’я, якое заставалася пад уладай Польшчы.

Пад 1238 годам згадваецца князь Багуслаў як «герцаг Кашубіі» (dux Cassubie); пазней прускія каралі менаваліся Herzog von Kassuben, т.б. Кашубія была герцагствам. Рэфармацыя пранікла ў заходнюю частку Памор’я яшчэ ў 1534 годзе, а ўсходняя частка заставалася пераважна каталіцкай. У 1637 годзе выгас род князёў шчэцінскіх і кароль польскі Уладзіслаў IV злучыў у сваіх руках усе кашубскай зямлі, але ўжо ў 1657 годзе саступіў частку іх у васальнае валоданне Брандэнбургу, а пры першым і другім раздзелах Рэчы Паспалітай і ўсе астатнія кашубскай землі адышлі Прусіі. Яшчэ тады, калі яны належалі Польшчы, тут адбывалася нямецкая каланізацыя, побач з якой ішла і германізацыя насельніцтва. З часу далучэння ўсіх кашубскіх зямель да Прусіі германізацыя атрымала афіцыйную санкцыю; прускі ўрад прымаў рашучыя меры супраць славянскай гаворкі, дзейнічаючы, галоўным чынам, пры дапамозе царквы (пратэстанцкай) і школы.

У 1811 годзе польская мова ў Лаўэнбургскай (Люцэнбургскай) акрузе была афіцыйна забаронена; забаронена было рыхтаваць дзяцей да канфірмацыі на польскай мове. Пазней былі зроблены спробы выгнаць славянскую мову з каталіцкай школы, з заменай на ўроках Закона Божага польскай мовы на нямецкую; падставай да гэтага паслужыла ў 1843 годзе хадайніцтва абласнога сойма ў Кёнігсбергу. Каталіцкае духавенства, баючыся, што ўслед за нямецкай мовай з’явіцца і пратэстантызм, звярнулася па дапамогу да данцыгскага пастара Мрангавіуса, які меў вялікі навуковы аўтарытэт — ён выдаў заключэнне пра тое, што кашубская мова, якая ўжываецца ў Заходняй Прусіі, ёсць толькі гаворка польскай мовы (Hochpolnisch), больш да яе блізкая, чым баварская або саксонская гаворкі да літаратурнай нямецкай мовы (Hochdeutsch). На падставе гэтага ў 1846 годзе дазволена было выкладаць Закон Божы ў кашубскіх абласцях на «роднай мове» насельніцтва, а ў 1852 годзе выйшаў міністэрскі дазвол выкладаць «родную мову, як аснову для вывучэння нямецкай» (die Muttersprache, als Grundlage zur Erlernung des deutschen).

Кашубскі ландшафтны парк

Зноскі

  1. Geograficzny atlas świata. 2 / [red. prowadz. Zofia Cukierska et al.]. Warszawa : Państ. Przedsiębiorstwo Wydaw. Kartograficznych im. Eugeniusza Romera, 1991, p. 81 (Kaszuby)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]