Кашэвіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кашэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Капаткевіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Кашэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Кашэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капаткевіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Кашэвічы.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лучыцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.