Каэтану Велозу
| Каэтану Велозу | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 7 жніўня 1942[1][2][…] (83 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Маці | Dona Canô[d] |
| Жонка | Paula Lavigne[d] |
| Дзеці | Moreno Veloso[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | пісьменнік, палітык, спявак, гітарыст, джаз-гітарыст, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, кінарэжысёр, кампазітар, музыкант, бэнд-лідар |
| Гады актыўнасці | з 1967 |
| Інструменты | гітара[4] і вакал[4][4] |
| Жанры | música popular brasileira[d] і music of Brazil[d][4] |
| Лэйблы | RCA Records, Philips Records[d], Mercury Records[d] і Universal Music Group |
| Узнагароды | |
| Аўтограф |
|
| caetanoveloso.com.br (парт.) | |
Каэтану Эмануэл Віяна Тэлес Велозу (парт.-браз. Caetano Emanuel Viana Telles Veloso; нар. 7 жніўня 1942 года) — бразільскі кампазітар, спявак і гітарыст, прадстаўнік бразільскай папулярнай музыкі. Пяціразовы лаўрэат прэміі «Грэмі», у 2012 годзе атрымаў «Лацінскую Грэмі» ў намінацыі «Чалавек года».
Ураджэнец штата Баія, Велозу быў натхнёны поспехам сваёй сястры, спявачкі Марыі Бетаніі, на пераезд у Рыа-дэ-Жанейра ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Ён пачаў сачыняць і выконваць музыку, якая, адштурхваючыся ад традыцыйнай боса-новы, убірала ў сябе стылявыя асаблівасці рок-музыкі, перш за ўсё, амерыканскага фолк-рока і арт-рока.
Ваенная хунта, якая знаходзілася ва ўладзе ў Бразіліі, не ўхваляла канцэртныя выступленні Жыла і Велозу, лічачы іх рассаднікам радыкалізму сярод моладзі. Пасля дэманстратыўнага сумеснага канцэрта абодва музыканты былі ў 1969 г. высланы ў Лондан, дзе жылі два гады. Пасля вяртання ў Бразілію Велозу працягнуў актыўную канцэртную дзейнасць, і з часам яго выступленні зрабіліся візітнай карткай сучаснай бразільскай музыкі.
У канцы XX стагоддзя Велозу запісаў альбом, прысвечаны памяці Феліні і Мазіны. Пасля з’яўлення ў фільме Педра Альмадовара «Пагавары з ёй» ён быў запрошаны выступіць на цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар». У 2004 годзе выйшаў першы англамоўны альбом Велозу, Foreign Sound, у якім ён прадставіў уласныя версіі класічных поп-стандартаў.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- 1967: Domingo
- 1968: Caetano Veloso
- 1968: Tropicália: ou Panis et Circenses
- 1968: Veloso, Gil e Bethânia
- 1969: Caetano Veloso
- 1971: Caetano Veloso
- 1972: Transa
- 1972: Araçá Azul
- 1975: Qualquer Coisa
- 1975: Jóia
- 1977: Caetano... muitos carnavais...
- 1977: Bicho
- 1978: Muito
- 1979: Cinema Transcendental
- 1981: Outras Palavras
- 1982: Cores, Nomes
- 1983: Uns
- 1984: Velô
- 1985: Caetanear
- 1986: Caetano Veloso
- 1987: Caetano
- 1989: Estrangeiro
- 1991: Circuladô
- 1993: Tropicália 2 (з Жылберту Жылам)
- 1994: Fina Estampa
- 1998: Livro
- 2000: Noites do Norte
- 2002: Eu Não Peço Desculpa (з Джорджам Маутнерам)
- 2004: A Foreign Sound
- 2005: Onqotô
- 2006: Cê
- 2008: Caetano Veloso e Roberto Carlos – e a Música de Tom Jobim
- 2009: Zii e Zie
- 2012: Abraçaço
- 2021: Meu Coco
Зноскі
- ↑ Cunningham J. M. Caetano Veloso // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Itaú Cultural Caetano Veloso // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000. Праверана 11 лістапада 2025.
- 1 2 3 4 Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.