Каэтан Андрэевіч Касовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каэтан Касовіч)
Каэтан Андрэевіч Касовіч
Дата нараджэння 2 (14) мая 1814 ці 1815[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня (7 лютага) 1883[3] ці 1883[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці усходазнавец, iranologist, настаўнік, бібліятэкар, перакладчык
Навуковая сфера усходазнаўства[4], Санскрыт[4], Семіцкія мовы[4], іраністыка[d][4], перакладніцтва[d][4] і класічная філалогія[4]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені

Каэтан Андрэевіч Касовіч (2 мая 1814, Полацк — 26 студзеня 1883, Пецярбург) — беларускі і расійскі ўсходазнавец (санскрытолаг, іраніст і семітолаг).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і святара. Брат Ігнація Касовіча. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, потым на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам грэчаскай мовы ў Цвярской і 2-й Маскоўскай гімназіях. Яшчэ калі быў выкладчыкам, пачаў вывучаць і даследаваць яўрэйскую і арабскую мовы, потым санскрыт. Апошняй мовай ён валодаў так добра, што свабодна чытаў санскрыцкія помнікі «Махабхарата» і «Рамаяна», рабіў пераклады. Пераклаў «Сунд і Упесунд» (1844), «Сказанне пра Дгруву» (1848), «Васантазена, старажытнаіндыйская драма» (1849) і інш.

Дзейнасць Касовіча не атрымала падтрымкі ў Маскве, толькі некаторыя славянафілы (А. С. Хамякоў і інш.) паставіліся да яе прыхільна. З 1850 года жыў у Пецярбургу. Быў рэдактарам навуковых прац пры публічнай бібліятэцы, а ў 1857 годзе стаў чытаць на грамадскіх пачатках лекцыі на санскрыцкай мове і літаратуры ва ўніверсітэце. У 1854 годзе распачаў выданне «Санскрыцка-рускага слоўніка» (застаўся незакончаным). Сваю прафесарскую дзейнасць пачаў у 1859 годзе ўступнай лекцыяй «Аб характарыстыцы старажытнаіндыйскай цывілізацыі і развіцці санскрыцкай літаратуры». Але на той час у Расіі не было элементарных дапаможнікаў для вывучэння мовы санскрыт. Таму ён выдаў некалькі эпізодаў «Махабхараты», забяспечыўшы іх рускай транскрыпцыяй і лацінскім перакладам, чытаў публічныя лекцыі пра санскрыцкі эпас. Адначасова выкладаў ва ўніверсітэце зенд (мову аднаго з іранскіх плямён), для гэтага зрабіў і выдаў неабходныя пераклады з дапаможнікамі. У Харкаўскім універсітэце атрымаў званне ганаровага доктара параўнальнага мастацтвазнаўства, пасля чаго заняў пасаду штатнага прафесара ў Пецярбургскім універсітэце (1865). Апошняй значнай працай Касовіча было выданне збору персідскіх клінапісных надпісаў (1872). У 1874—1875 гадах выйшаў яго пераклад «Яўрэйскай граматыкі» Гезеніуса і «Яўрэйскай хрэстаматыі», якія былі прыняты для настаўлення ў духоўных семінарыях. Разам з братам І. А. Касовічам выдаў «Грэчаска-рускі слоўнік» (т. 1-2, 1874)[5].

Зноскі

  1. а б https://viaf.org/viaf/3280248/ Праверана 7 снежня 2018.
  2. а б Kaetan Andreevich Kossovich // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Сотрудники Российской национальной библиотеки
  4. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Касовіч Каятан Андрэевіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Даўгяла, Г. І. К. А. Касовіч: вядомы і незнаёмы / Г. І. Даўгяла. — Мінск : Агенцтва «Геронт-А», 1994. — 20 с.
  • Карнялюк, К. Родам з Полацка / К. Карнялюк // Полацкі веснiк. — 2001. — 23 студз. — С. 3.
  • Касовіч Каятан Андрэевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 152—153.
  • Касовіч Каятан Андрэевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 91.
  • Палымяная душа… санскрыту // Элегіі забытых дорог : гістарычныя нарысы, эсэ / А. Л. Марціновіч. — Мінск : Полымя, 2001. — С. 201—219.
  • Прыгодзіч, М. Пад псеўданімам «Бѣлоруссъ К. К.» / М. Прыгодзіч // Роднае слова. — 2008. — № 8. — С. 41—43.