Каэфіцыент цеплавога расшырэння

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каэфіцыент цеплавога расшырэння
Размернасць Θ−1
Адзінкі вымярэння
СІ К−1
СГС К−1

Каэфіцыент цеплавога расшырэння - фізічная велічыня, якая характарызуе адноснае змяненне аб'ёму або лінейных памераў цела з павелічэннем тэмпературы на 1 К пры пастаянным ціску. Мае размернасць, зваротную тэмпературы. Адрозніваюць каэфіцыенты аб'ёмнага і лінейнага пашырэння.

Каэфіцыент аб'ёмнага цеплавога расшырэння[правіць | правіць зыходнік]

, К −1 (°C−1) — адносная змена аб'ёму цела пры награванні яго на градусаў пры пастаянным ціску.

Каэфіцыент лінейнага цеплавога расшырэння[правіць | правіць зыходнік]

Каэфіцыент лінейнага цеплавога расшырэння паказвае адноснае змяненне даўжыні цела пры награванні на тэмпературу ΔT:

— адноснае змяненне лінейнага памеру цела пры награванні яго на dT градусаў пры пастаянным ціску.

У агульным выпадку, каэфіцыент лінейнага цеплавога пашырэння можа быць розны пры вымярэнні ўздоўж розных напрамкаў: αx, αy, αz. Для ізатропных цел и αV = 3αL;.

Напрыклад, вада, у залежнасці ад тэмпературы, мае каэфіцыент аб'ёмнага расшырэння

0,53×10−4 К-1 (пры тэмпературы 5-10 °C);
1,50×10−4 К-1 (пры тэмпературы 10-20 °C);
3,02×10−4 К-1 (пры тэмпературы 20-40 °C);
4,58×10−4 К-1 (пры тэмпературы 40-60 °C);
5,87×10−4 К-1 (пры тэмпературы 60-80 °C).

Для жалеза каэфіцыент лінейнага расшырэння роўны 11,3×10-6 K-1[1].

Для сталі[правіць | правіць зыходнік]

Табліца каэфіцыента лінейнага пашырэння α,10-6/°C[2]

Марка сталі 20—100 °C 20—200 °C 20—300 °C 20—400 °C 20—500 °C 20—600 °C 20—700 °C 20—800 °C 20—900 °C 20—1000 °C
08кп 12,5 13,4 14,0 14,5 14,9 15,1 15,3 14,7 12,7 13,8
08 12,5 13,4 14,0 14,5 14,9 15,1 15,3 14,7 12,7 13,8
10кп 12,4 13,2 13,9 14,5 14,9 15,1 15,3 14,7 14,8 12,6
10 11,6 12,6 - 13,0 - 14,6 - - - -
15кп 12,4 13,2 13,9 14,5 14,8 15,1 15,3 14,1 13,2 13,3
15 12,4 13,2 13,9 14,4 14,8 15,1 15,3 14,1 13,2 13,3
20кп 12,3 13,1 13,8 14,3 14,8 15,1 15,2 - - -
20 11,1 12,1 12,7 13,4 13,9 14,5 14,8 - - -
25 12,2 13,0 13,7 14,4 14,7 15,0 15,2 12,7 12,4 13,4
30 12,1 12,9 13,6 14,2 14,7 15,0 15,2 - - -
35 11,1 11,9 13,0 13,4 14,0 14,4 15,0 - - -
40 12,4 12,6 14,5 13,3 13,9 14,6 15,3 - - -
45 11,9 12,7 13,4 13,7 14,3 14,9 15,2 - - -
50 11,2 12,0 12,9 13,3 13,7 13,9 14,5 13,4 - -
55 11,0 11,8 12,6 13,4 14,0 14,5 14,8 12,5 13,5 14,4
60 11,1 11,9 - 13,5 14,6 - - - - -
15К - 12,0 12,8 13,6 13,8 14,0 - - - -
20К - 12,0 12,8 13,6 13,8 14,2 - - - -
22 12,6 12,9 13,3 13,9 - - - - - -
А12 11,9 12,5 - 13,6 14,2 - - - - -
16ГС 11,1 12,1 12,9 13,5 13,9 14,1 - - - -
20Х 11,3 11,6 12,5 13,2 13,7 - - - - -
30Х 12,4 13,0 13,4 13,8 14,2 14,6 14,8 12,0 12,8 13,8
35Х 11,3 12,0 12,9 13,7 14,2 14,6 - - - -
38ХА 11,0 12,0 12,2 12,9 13,5 - - - - -
40Х 11,8 12,2 13,2 13,7 14,1 14,6 14,8 12,0 - -
45Х 12,8 13,0 13,7 - - - - - - -
50Х 12,8 13,0 13,7 - - - - - - -

Вымярэння каэфіцыента цеплавога расшырэння[правіць | правіць зыходнік]

Прыборы для вымярэння каэфіцыента цеплавога расшырэння вадкасцяў, газаў і цвёрдых цел называюць ділатометрамі.

Зноскі

  1. Температурный коэффициент линейного расширения на портале Ti-temperatures.ru
  2. Зубченко А. С., Колосков М. М., Каширский Ю. В. и др. Марочник сталей и сплавов. — 2003. — С. 585. — 784 с.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]