Кая (святы гай)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кая, святы гай)
Святыя лясы Кая Міджыкенда*
Sacred Mijikenda Kaya Forests**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Кеніі Кенія
Тып культурны
Крытэрыі iii, v, vi
Спасылка 1231
Рэгіён*** Афрыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2008  (32 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Кая — святыя лясы афрыканскага народа міджыкенда. Размешчаныя ўздоўж кенійскага ўзбярэжжа Індыйскага акіяна агульнай працягласцю каля 200 км. У гаёх захаваліся асобныя ўмацаваныя вёскі (таксама вядомыя як кая), найстарэйшыя з якіх паўсталі ў XVI стагоддзі. Вёскі былі населены плямёнамі міджыкенда да 1940-х гадоў, а ў цяперашні час шануюцца іхнімі нашчадкамі як святыні і месцы жыхарства продкаў.

У 2008 годзе 11 святых гаёў кая агульнай плошчай 1538 га былі занесены ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO[1]. У 2009 годзе традыцыі і практыкі, асацыяваныя з паселішчамі кая ў святых гаях міджыкенда, была занесены ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO[2].

Зноскі

  1. Sacred Mijikenda Kaya Forests (англ.). UNESCO. Праверана 1 лютага 2013.
  2. Traditions and practices associated with the Kayas in the sacred forests of the Mijikenda (англ.). UNESCO. Праверана 1 лютага 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]