Каінава
Káínawa | |
Фота 1910 г. | |
| Агульная колькасць | 12202 |
|---|---|
| Рэгіёны пражывання | Канада |
| Мова | блэкфут |
| Рэлігія | анімізм, хрысціянства |
| Блізкія этнічныя групы | пеганы, сіксікава |
Ка́інава, або ка́інаі (саманазва: Káínawa, літаральна "шмат правадыроў") — алганкінскі народ, адгалінаванне канфедэрацыі чарнаногіх. Жывуць пераважна ў рэзервацыі, плошчай 1 414, 03 км² на поўдзень ад Калгары (Канада). Агульная колькасць (2016 г.) — 12 202 чал.
Да канца XVIII ст. каінава насялялі пераважна поўнач Саскачэван. Займаліся паляваннем і футравым гандлем. Развіццё конегадоўлі і коннага палявання на бізонаў дазволіла ім прасунуцца на поўдзень аж да Мантаны. Кры называлі каінава народам крыві. Моцна пацярпелі падчас эпідэміі 1837 г. Лічыцца, што каінава ўдзельнічалі ў апошнім паляванні на бізонаў узімку 1880 - 1881 гг.
Каінава імкнуліся праводзіць палітыку мірных узаемаадносін з белымі гандлярамі і перасяленцамі. У 1831 г. і ў 1855 г. падпісвалі мірныя пагадненні з ЗША. У 1877 г. падпісалі мірнае пагадненне з уладамі Канады. У нашы дні прызнаюцца першасным народам гэтай краіны, маюць тэрытарыяльную і палітычную аўтаномію.
Асноўныя сучасныя заяткі — жывёлагадоўля, праца на прамысловых прадпрыемствах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Kainai (Blood) - The Canadian Encyclopedia(недаступная спасылка)
- Blood Tribe