Каірскі міжнародны кінафестываль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каірскі міжнародны кінафестываль
مهرجان القاهرة السينمائي الدولي
лагатып
Агульныя звесткі
Дата правядзення з 1976 года
Месца правядзення Сцяг Егіпта Егіпет, Каір
Афіцыйны сайт фестывалю(англ.) 

Каірскі міжнародны кінафестываль (араб. مهرجان القاهرة السينمائي الدولي‎‎, англ.: Cairo International Film Festival) — штогадовы міжнародны кінафестываль, які праходзіць у сталіцы Егіпта, горадзе Каір.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каірскі міжнародны кінафестываль быў заснаваны ў 1976 годзе і стаў першым міжнародным кінафестывалем, які праходзіць у арабскім свеце. Акрамя таго, ён з'яўляецца найстарэйшым і адзіным міжнародным конкурсным кінафестывалем, прызнаным FIAPF на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Адным з натхняльнікаў кінафестывалю стаў крытык Камаль эль-Малакх, які наведаў ў 1975 годзе «Берлінале».

На першым фестывалі 1976 былі прадстаўлены каля 100 фільмаў з 33 краін свету, 14 фільмаў з 14 краін змагаліся за галоўны прыз.

З 1988 года Каірскі кінафестываль праводзіцца ў Каірскім нацыянальным культурным цэнтры, у прыватнасці, у памяшканні Каірскага опернага тэатра.

Гасцямі і лаўрэатамі Каірскага міжнароднага кінафестывалю станавілася мноства зорак сусветнага кінематографа: Амар Шарыф, Клаўдзія Кардынале, Джон Малкавіч, Нікалас Кейдж, Сафі Ларэн, Джына Лалабрыджыда, Сальма Хаек, Марчэла Мастраяні, Курт Расэл, Пітэр О'Тул, а таксама сусветна вядомыя кінарэжысёры - Роберт Уайз, Эліа Казан, Олівер Стоўн, Мікеланджэла Антаніоні і многія іншыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]