Каўказская Албанія
Гістарычная дзяржава | |||
Каўказская Албанія | |||
---|---|---|---|
|
|||
![]() Каўказская Албанія да 387 года |
|||
|
|||
Сталіца | Габеля, Барда | ||
Мова(ы) | Caucasian Albanian[d], грабар[d], Parthian[d] і Middle Persian[d] | ||
Афіцыйная мова | Caucasian Albanian[d], грабар[d], Parthian[d] і Middle Persian[d] | ||
Рэлігія | язычніцтва і Church of Caucasian Albania[d] | ||
Форма кіравання | манархія | ||
![]() |
Каўка́зская Алба́нія (ад стар.-грэч.: Ἀλβᾰνός) — традыцыйны экзонім для старажытнай дзяржавы на ўсходнім Каўказе і ў Закаўказзі (у ніжнім цячэнні Аракса і Куры). Існавала ў I ст. да н. э. — VII ст. н. э. Сталіцы Кабалака, Партаў (Барда), Ардэбіль.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова саюз роднасных плямёнаў (албаны, уціі, каспіі і інш.), пазней рабаўладальніцкая, каля III—V ст. н.э. феадальная дзяржава. Найбольшай магутнасці дасягнула ў час праўлення цара Урнайра (370-я г.), які распаўсюдзіў хрысціянства. У пач. V ст. з’явілася албанская пісьменнасць. З канца IV ст. пад уладай Сасанідскага Ірана, супраць якога ў 451, 484, 571 адбыліся паўстанні. У VII ст. іранскае панаванне змянілася візантыйскім і хазарскім. У 713 заваявана арабамі. У IX ст. распалася на княствы і з пач. X ст. большасць зямель Каўказскай Албаніі увайшла ў склад Шырвана і іншых дзяржаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Албанія Каўказская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.