Перайсці да зместу

Каўлякоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каўлякоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шумілінскі раён
Уключае 41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Крывое Сяло
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 448
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Каўляко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Крывое Сяло.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Каўлякі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1938 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Крывое Сяло. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навікоўскага сельсавета (21 населены пункт: Альшанікі, Аўхіменкі, Барэц, Белькава, Бондарава, Бялянкава, Васток, Гаравыя, Дубінкі, Загор’е, Зарэчча, Застарынне, Звязда, Кародзіна, Кудраўка, Любічы, Мясаеды, Навікі, Полькавічы, Свярдлы і Старына)[1]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Альшанікі, Бондарава, Гаравыя і Полькавічы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 26 населеных пунктаў[3]. 13 студзеня 1984 года ў склад сельсавета з Бешанковіцкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Альшанікі, Бондарава, Бонькі, Вусы, Гаравыя, Дворышча, Доўгія, Заграмадзіна, Заручэўе, Кавалеўшчына, Мамойкі-II, Мурашкі, Полькавічы, Саўчонкі, Узрэчча, Харакова, Харкавічы, Юдзіна, Яцукі і пасёлак Заводскі)[4]. 18 ліпеня 1985 года сельсавет перададзены ў склад Шумілінскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 747 чалавек[5], з іх 91,8 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 448 чалавек[7].

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 40. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 студзеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 9 (1779).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 10 снежня 2023.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 10 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.