Квадрыга Святога Марка
| ||
| Лісіп | ||
| Квадрыга Святога Марка. IV ст. да н. э. | ||
| Матэрыял | Бронза | |
|---|---|---|
| Сабор Святога Марка, Венецыя | ||
Квадрыга Святога Марка — квадрыга з пазалочанай бронзы. Захоўваецца ў базіліцы Сан-Марка (Венецыя). З’яўляецца адзіным захаваным узорам шматфігурнай конскай антычнай скульптуры. Стварэнне квадрыгі прыпісваюць скульптару Лісіпу і датуюць IV стагоддзем да н. э.
Квадрыга ўпрыгожвала канстанцінопальскі іпадром і была вывезена ў Венецыю ў 1204 годзе падчас Чацвёртага крыжовага паходу дожам Энрыка Дандала. Квадрыга была ўстаноўлена на лоджыі базілікі Сан-Марка ў перыяд кіравання дожа Рэньера Зено (1252—1268 гады). Першым дакументальным сведчаннем пра яе з’яўленне ў Венецыі з’яўляецца яе выява на мазаіцы круглай нішы партала Сант Аліпіа, датаваная 1265 годам. Квадрыга ўражвала сучаснікаў майстэрствам свайго выканання. У 1364 годзе Петрарка пісаў пра яе:
| …красуюцца чатыры пазалочаныя кані з бронзы, якім старажытны мастак надаў такое падабенства з жывымі, што, здаецца, ты чуеш іх тупат і ржанне. |

Квадрыга стала адным з сімвалаў горада. Так, у 1370 годзе, калі венецыянцы прапанавалі заключыць мір з Генуяй, генуэзскі адмірал Дорыа П’етра адказаў, што генуэзцы «не даруюць міру, пакуль не закелзаюць коней Святога Марка».
Пасля заваявання Венецыі Напалеонам у 1797 годзе квадрыга па ўказанні імператара была вывезена ў Парыж і ўстаноўлена на арцы на плошчы Карузель. Скульптура вярнулася на сваё месца 13 снежня 1815 годзе пры садзейнічанні Антоніа Кановы. Падчас другой сусветнай вайны квадрыга была схавана ў горадзе Дола. Падчас рэстаўрацыі сабора, якая праводзілася ў 1970-я гады, было прынята рашэнне замяніць квадрыгу на лоджыі сабора копіяй. У 1982 годзе арыгінал квадрыгі быў змешчаны ў музей базілікі, размешчаны ў верхніх памяшканнях нартэкса сабора.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мария Да Вилла Урбани. Собор Сан Марко. Венеция, 2006. ISBN 88-7666-590-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квадрыга Святога Марка- Квадрыга Святога МаркаАрхівавана 26 красавіка 2009. (англ.)
- Рэканструкцыя становішча квадрыгі на канстанцінопальскім іпадроме (англ.)