Квакшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Квакша)
Квакшы

Квакша звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hylidae Rafinesque, 1815

Тыпавы род
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173497
NCBI  8418
EOL  1562
FW  37469

Ква́кшы (Hylidae) — сямейства бясхвостых земнаводных.

Даўжыня цела складае 2-13,5 см. Афарбоўка квакшаў прыкметна мяняецца ў залежнасці ад тэмпературы і вільготнасці навакольнага асяроддзя. У большасці відаў кончыкі пальцаў расшыраны на канцы ў дыскі-прысоскі, якія з'яўляюцца прыстасаваннем да лажання па вертыкальных паверхнях.

Кормяцца квакшы ў асноўным дробнымі насякомымі і іх лічынкамі. Здабычу захопліваюць доўгім языком. Самкі адкладваюць да 1000 ікрынак.

Пашыраны пераважна ў тропіках Амерыкі і Аўстраліі. Жывуць у асноўным на дрэвах. Актыўныя ўначы.

Сямейства ўключае каля 580 відаў. Найбольшы род — сапраўдныя квакшы (Hyla), каля 450 відаў. На Беларусі адзіны від — квакша звычайная (Hyla arborea, драўнянка).

Жывуць у няволі.

Зноскі