Квантавы гіраскоп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ква́нтавы гіраско́п — прылада квантавай электронікі для выяўлення і вызначэння велічыні і знака вуглавой скорасці вярчэння або вугла павароту адносна інерцыяльнай сістэмы адліку.

Дзеянне заснавана на гіраскапічных уласцівасцях часціц або хваль (атамных ядраў, электронаў, фатонаў і інш.). Гэтыя ўласцівасці абумоўлены спінавымі (гл. спін) і арбітальнымі момантамі мікрачасціц і інш. Карысны сігнал (ён прапарцыянальны скорасці вярчэння) узнікае за кошт прэцэсіі механічнага і магнітнага момантаў мікрачасціц або за кошт узнікнення рознасці фаз ці частот паміж сустрэчнымі хвалямі ў вярчальным контуры.

У навігацыі выкарыстоўваюць лазерныя[ru] квантавыя гіраскопы (адчувальным элементам у іх з’яўляецца кальцавы лазер, які генерыруе дзве сустрэчныя хвалі), валаконна-аптычныя[ru] (заснаваны на выкарыстанні эфекту Саньяка[ru] — зрушэння інтэрферэнцыйных палос у вярчальным кальцавым інтэрферометры); распрацоўваюцца гіраскопы ядзерныя, электронныя, іонныя, радыеізатопныя, джозефсанаўскія і іншыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]