Кватэра-студыя
Кватэра-студыя — як правіла невялікая кватэра без унутраных перагародак, у якой кухня, гасцiная і спальня размяшчаюцца ў адным пакоі. У пачатку 20 стагоддзя студыі ўяўлялі сабой маленькае жылое памяшканне з мінімумам мэблі і падчас з агульным санвузлом на паверсе.
Сёння кватэры-студыі прадстаўлены ў розных сегментах нерухомасці. У эканомкласе гэта кватэры невялікага метражу. Таксама існуюць кватэры-студыі вялікай плошчы ў элітных дамах.
У розных краінах
[правіць | правіць зыходнік]Аргенціна
[правіць | правіць зыходнік]У Аргенцiне аднапакаёвая кватэра завецца monoambiente (па-іспанску mono — гэта адзін, а ambiente — пакой).[1]
ЗША
[правіць | правіць зыходнік]У ЗША сярэдні памер студыі складае 46-56 м².[2]
Германія
[правіць | правіць зыходнік]У Германіі аднапакаёвую кватэру традыцыйна называюць Garçonnière (ад французскага garçon, што азначае хлопчык, малады чалавек ці халасцяк), ці Einzimmerwohnung ("Ein" азначае адзін, "Zimmer" — пакой, а "Wohnung" — кватэра).[3]
Ганконг
[правіць | правіць зыходнік]У Ганконгу студыя — гэта міні-кватэра плошчай каля 10 квадратных метраў плюс ванная і кухня. Мінімальна дапушчальны памер жылой плошчы памерам з аўтастаянку.[4][5]
Канада
[правіць | правіць зыходнік]У Канадзе студыю называюць bachelor (халасцяцкая кватэра).
Партугалія
[правіць | правіць зыходнік]У Партугаліі кватэры-студыі маюць абазначэнне T0 (T-Zero), лічба 0 азначае, што ў кватэры няма незалежных спальняў.[6]
Швецыя
[правіць | правіць зыходнік]У Швецыі кватэры-студыі называюць etta, "адзінка". Іх плошча звычайна ад 20 да 40 м².[7]
Японія
[правіць | правіць зыходнік]У Японіі кватэры-студыі плошчай каля 10 м² называюцца wan rūmu manshon (аднапакаёвы асабняк).[8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Monoambiente(недаступная спасылка). monoambiente.com.ar. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2022. Праверана 31 студзеня 2022.
- ↑ The Truth About Apartment Square Footage. hotspotrentals.com. Праверана 31 студзеня 2022.
- ↑ Недвижимость в Германии: стоит ли покупать, цены, лучшие регионы!. egrp.ru. Праверана 31 студзеня 2022.
- ↑ Жизнь в Гонконге: Дорогая недвижимость, отсутствие личного пространства и тайфуны. journal.tinkoff.ru. Праверана 31 студзеня 2022.
- ↑ 迷你71呎開放式單位= 1個標準車位 點放傢俬好?. topick.hket.com. Праверана 31 студзеня 2022.
- ↑ Buying property in Portugal as a foreigner. wise.com. Праверана 31 студзеня 2022.
- ↑ Ett = One (1) & A; Etta = One-room flat(недаступная спасылка). gothenburg-400.com. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2022. Праверана 31 студзеня 2022.
- ↑ Жильё в Японии (современные и традиционные дома). miuki.info. Праверана 31 студзеня 2022.