Кветкаводства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вырошчванне кветак на кветкаводчым прадпрыемстве

Кветкаводства — галіна раслінаводства, якая займаецца селекцыяй і вырошчваннем раслін з дэкаратыўнымі мэтамі, для зрэзкі букетаў, стварэння аранжарэй і зялёных насаджэнняў на адкрытай глебе, а таксама ўпрыгожвання жылых і вытворчых памяшканняў.

Кветкаводства — адзін з кірункаў дэкаратыўнага садаводства. Яно мае справу з вырошчваннем раслін для ўпрыгожвання паркаў і сквераў. Людзі займаюцца кветкаводствам з глыбокай старажытнасці.

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле «Апісанне Крычаўскага графства або былога староства» (1786) Андрэя Меера, пра кветкі ў гародах і садах сялян і мяшчан староства:

«З кветак пераважаюць перад усімі: стракатакветкавы базілік (Ocimum basilicum), наготкі (Calendula officinalis), аксаміткі (распасцёртыя) (Tagetes), жоўтыя шапкі (Tagetes erecta), царскія кучары (Lilium martagon); кавалерскія шпоры (Delphinium elatum) ці па-мясцоваму „каптурыкі“, гваздзік (галандскі ці садовы) (Dianthus caryophyllus), жоўтая лілея (Lilium bulbiferum) і сланечнік (Helianthus).»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал.: М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993 ISBN 5-85700-079-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Garden Guides (англ.) — гід у свеце садоў.
  • Gardenia.ru (руск.) — сайт пра прафесійнае кветкаводства.