Кветкавы гадзіннік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кветкавы гадзіннік таксама Гадзіннік Фло́ры — дэкаратыўны гадзіннік з набору травяністых раслін, кветкі якіх распускаюцца і закрываюцца ў пэўны час сутак.

Упершыню кветкавы (ліставы) гадзіннік быў складзены ва Упсале Карлам Лінеем. Кветкавыя гадзіннікі з тых раслін, якія выкарыстоўваў Ліней, называюць «кветкавымі гадзіннікамі Лінея».

Для кожнай мясцовасці павінен складацца свой кветкавы гадзіннік, бо час цвіцення, гэта значыць адкрыцця і закрыцця кветак, у розных мясцовасцях адбываецца не ў адну і тую ж гадзіну; ён альбо спазняецца, альбо надыходзіць раней. Прамыя назіранні паказалі, што, напрыклад, у Інсбруку адбываецца запазненне раскрыцця раслін ад кветкавага гадзінніка Лінея на 1-2 гадзіны, а закрыццё спазняецца на 1-6 гадзін. Каб скласці кветкавы гадзіннік, патрэбна рабіць шматгадовыя назіранні над мноствам раслін і абраць з іх такія, цвіценне якіх здзяйсняецца ў найболей вызначаны час.

Механічны кветкавы гадзіннік[правіць | правіць зыходнік]

Механічны кветкавы гадзіннік у Харкаве

Падбор раслін для сапраўдных кветкавых гадзін — занятак карпатлівы, які не заўсёды заканчваецца поспехам. Ужо з канца XIX стагоддзя сапраўдны кветкавы гадзіннік усё часцей замяняўся чыста дэкаратыўнымі кампазіцыямі на аснове механічных гадзіннікаў з кветкавым фонам або дэкаратыўнымі элементамі, створанымі з квітнеючых або дэкаратыўна-лісцяных раслін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]