Квінслендскі ўніверсітэт
| Квінслендскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: University of Queensland | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Queensland |
| Заснаваны | 1909 |
| Студэнты | 48 771 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Брысбен, Квінсленд, Аўстралія |
| Сайт | uq.edu.au |
Квінслендскі ўніверсітэт (англ.: University of Queensland) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Брысбен у штаце Квінсленд.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны кампус займае большую частку прыгарада Сент-Люсія на беразе ракі на паўднёвы захад ад цэнтральнага дзелавога раёна Брысбена. Іншыя кампусы і аб'екты ўніверсітэта размешчаны па ўсім Квінслендзе, найбуйнейшымі з якіх з'яўляюцца кампус Гатан і медыцынская школа Майн. Замежныя ўстановы ўніверсітэта ўключаюць офіс у Вашынгтоне і клінічную школу ў Луізіяне ў ЗША. Універсітэт аб'ядноўвае больш за 100 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, такія як Інстытут малекулярнай біянавукі, Аўстралійскі даследчы і тэхналагічны цэнтр Boeing, Аўстралійскі інстытут біяінжынерыі і нанатэхналогій, Цэнтр устойлівых інжынерных інавацый і інш. Універсітэт мае сярод сваіх выпускнікоў і былых супрацоўнікаў двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі (Пітэр Чарлз Догерці і Джон Харсаньі), больш за 100 алімпійцаў, якія выйгралі мноства залатых медалёў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт бізнесу, эканомікі і права
- Факультэт інжынерыі, архітэктуры і інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт здароўя і паводніцкіх навук
- факультэт гуманітарных навук, мастацтваў і сацыяльных навук
- Факультэт медыцыны
- Факультэт прыродазнаўства
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квінслендскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы