Перайсці да зместу

Квінтэт

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варшаўскі квінтэт

Квінтэ́т (італ.: quintetto ад лац.: quintus — пяты) — ансамбль з пяці выканаўцаў (інструменталістаў ці вакалістаў).

Інструментальны квінтэт можа складацца з аднародных або разнародных інструментаў. Распаўсюджаныя квінтэты: струнны (струнны квартэт і другая віяланчэль або другі альт), фартэпіянны (струнны квартэт і фартэпіяна), духавых інструментаў (квартэт драўляных духавых і валторна).