Квінтэт (музычны твор)
Квінтэ́т (італ.: quintetto ад лац.: quintus — пяты) — музычны твор для пяці інструментаў або пеўчых галасоў.
Інструментальны квінтэт як жанр камернай музыкі склаўся ў творчасці І. Гайдна і В. А. Моцарта. Звычайна пішацца ў санатнай цыклічнай форме. У музыцы ХІХ-ХХ стст. значна пашыраны фартэпіянны квінтэт, для якога характэрна кантраснае супастаўленне тэмбраў фартэпіяна і струнных смыковых інструментаў. У сусветную класіку ўвайшлі фартэпіянныя квінтэты Ф. Шуберта, Р. Шумана, І. Брамса, С. Франка, С. Танеева, Д. Шастаковіча.
Беларуская музыка
[правіць | правіць зыходнік]У беларускай музыцы пачынальнік жанру — М. Аладаў (два квінтэты, першы ў 1925 годзе). Фартэпіянныя квінтэты пісалі таксама П. Падкавыраў, У. Чараднічэнка. Квінтэты для іншых складаў стварылі У. Дамарацкі («Партыта» для квінтэта медных духавых), У. Каральчук (квінтэт для дзвюх труб, валторны, трамбона і тубы), А. Літвіноўскі (п’еса для струннага квінтэта «UI»). Вакальныя квінтэты звычайна ўваходзяць у оперы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аладава, Р. М. Квінтэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 217. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).