Перайсці да зместу

Кевін-Прынс Баатэнг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кевін-Прынс Баатэнг
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 1987(1987-03-06)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства
Рост 186 см[3]
Вага 77 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца, нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Герта 42 (4)
2007—2009 Тотэнхэм Хотспур 14 (0)
2009 →  Барусія Дортмунд 10 (0)
2009—2010 Портсмут 22 (3)
2010 Джэноа 0 (0)
2010—2013 Мілан 100 (17)
2013—2015 Шальке 04 46 (6)
2016 Мілан 14 (1)
2016—2017 Лас-Пальмас 28 (10)
2017—2018 Айнтрахт Франкфурт 31 (6)
2018—2019 Сасуола 13 (4)
2019—2020 Фіярэнціна 15 (1)
2020 →  Бешыкташ 11 (3)
2020—2021 Монца 25 (5)
2021—2023 Герта 38 (0)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кевін-Прынс Баатэнг (ням.: Kevin-Prince Boateng; нар. 6 сакавіка 1987, Берлін, ФРГ) — колішні ганскі футбаліст, ігрок нацыянальнай зборнай Ганы. Гуляў на пазіцыі паўабаронцы. Мае таксама і нямецкае грамадзянства.

Баатэнг пачаў кар’еру ў дзіцячай камандзе «Райнікендорфер Фюксэ» і далучыўся да клуба «Тотэнхэм Хотспур» пасля 13 гадоў, праведзеных у берлінскай «Герце». Трансфер адбыўся 31 ліпеня 2007 года і абышоўся англічанінам у 4,7 млн фунтаў. Ігрок дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 лістапада 2007 года ў матчы супраць клуба «Мідлсбра». Другую палову сезона 2008—2009 гадоў правёў у арэндзе ў дортмундскай «Барусіі», згуляўшы за яе 10 матчаў у Бундэслізе.

14 жніўня 2010 года перайшоў з англійскага «Портсмута» ў італьянскі «Джэноа», падпісаўшы з генуэзцамі 4-гадовы кантракт. Аднак ужо праз чатыры дні, 18 жніўня 2010 года, Кевін-Прынс перайшоў у «Мілан» на правах арэнды з правам наступнага выкупу[4][5]. За некалькі матчаў Баатэнг даказаў, што ён ігрок асновы. 4 снежня 2010 года ў матчы 15 туру чэмпіянату Італіі Баатэнг забіў свой ​​першы гол за новы клуб.

30 жніўня 2013 года стала вядома, што ігрок сышоў з «Мілану» і перайшоў у нямецкі клуб «Шальке-04»[6].

Кевін-Прынс выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Германіі. Паўабаронцу прапанавалі гуляць за зборную Ганы на чэмпіянаце свету па футболе 2006 года, але ён адмовіўся, чым моцна парадаваў галоўнага трэнера «Герты», і вырашыў выступаць за Германію. 27 сакавіка 2007 года нямецкія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што Баатэнг заявіў трэнеру зборнай Германіі, Ёахіму Лёву, пра свой намер гуляць за зборную Ганы[7][8].

«Тотэнхэм Хотспур»:

«Мілан»:

«Айнтрахт»:

«Барселона»:

  1. ↑ Kevin-Prince Boateng // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ KEVIN PRINCE BOATENG // Argentine Soccer Database
  3. 1 2 https://www.herthabsc.com/de/mannschaften/hertha-bsc/kevin-prince-boateng
  4. ↑ «Boateng ufficialmente all'AC Milan». Genoa CFC.it
  5. ↑ «Ecco il Principe». AC Milan.com
  6. ↑ A.C. Milan official communication. A.C. Milan.
  7. ↑ «Die zweite Heimat». Tagesspiegel.de
  8. ↑ «Boateng droht mit Abgang nach Ghana». stadion.de