Перайсці да зместу

Кевін Трап

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кевін Трап
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 ліпеня 1990(1990-07-08)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Айнтрахт (Франкфурт)
Нумар 35
Маладзёжныя клубы
1997—2000 Германія Бротдарф
2000—2003 Германія Бахем
2003—2005 Германія Метлах
2005—2008 Германія Кайзерслаўтэрн
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Германія Кайзерслаўтэрн 32 (-41)
2007—2011   Германія Кайзерслаўтэрн II 50 (-50)
2012—2015 Германія Айнтрахт (Франкфурт) 82 (-128)
2015—2019 Францыя Пары Сен-Жэрмен 63 (-36)
2018—2019   Германія Айнтрахт (Франкфурт) 33 (-48)
2019— Германія Айнтрахт (Франкфурт)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Германія Германія (да 18) 4 (-9)
2008—2009 Германія Германія (да 19) 6 (-9)
2009—2010 Германія Германія (да 20) 6 (-9)
2010—2013 Германія Германія (да 21) 11 (-6)
2017— Германія Германія 3 (-4)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Расія 2017
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 жніўня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кевін Трап (ням.: Kevin Trapp; нар. 8 ліпеня 1990, Мерцыг, Германія) — нямецкі футбаліст, брамнік франкфурцкага «Айнтрахта» і нацыянальнай зборнай Германіі.

Трап пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Кайзерслаўтэрн», дэбютаваўшы ў камандзе 9 жніўня 2008 года ў матчы Кубка Германіі супраць «Карл Цэйса».

Пасля вылету клуба з Бундэслігі ў 2012 годзе Трап далучыўся да франкфурцкага «Айнтрахта», сума трансферу склала 1,5 млн еўра. Пагадненне іграка з клубам разлічана да 30 чэрвеня 2016 года. У новым клубе Кевін здолеў выцесніць са складу брамніка Ока Нікалава, а таксама зрабіў вялікі ўнёсак на моцныя выступы клуба, які скончыў першы этап чэмпіянату на чацвёртым месцы.

8 ліпеня 2015 года падпісаў пяцігадовы кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен». Спачатку быў асноўным брамнікам парыжан, поты стаў саступаць месца ў аснове Альфонсу Арэала. У жніўні 2018 года на правах арэнды вярнуўся ў «Айнтрахт»[3], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2018/19 зноў далучыўся да «Пары Сен-Жэрмен», выйграў з ім Суперкубак Францыі, але ў жніўні 2019 года перайшоў у «Айнтрахт» на трывалай аснове[4].

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Айнтрахт» Франкфурт:

Германія:

  1. Kevin Trapp // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kevin Trapp // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. «ПСЖ» отдал Траппа в аренду «Айнтрахту». by.tribuna.com
  4. Трапп перешел из «ПСЖ» в «Айнтрахт» Архівавана 7 жніўня 2019.. by.tribuna.com