Кевін дэ Бройнэ
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 чэрвеня 1991[1][2][3] (31 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 200 см | ||||||||||||||||||
Вага | 62 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Кевін дэ Бройнэ (нідэрл.: Kevin De Bruyne; нар. 28 чэрвеня 1991, Гент, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Генк»[правіць | правіць зыходнік]
Кевін дэ Бройнэ пачаў сваю кар’еру ў клубе роднага горада «Генце» ў 2003 годзе. Праз два гады перайшоў у «Генк», дзе выступаў у моладзевай камандзе. Дэбютаваў у асноўным складзе «Генка» ў матчы супраць «Шарлеруа» 9 мая 2009 года, дзе яго каманда атрымала паражэнне з лікам 3:0[4]. У наступным сезоне 2009/10 ён, стаўшы іграком асноўнага складу, 7 лютага 2010 года забіў свой першы гол за «Генк», забяспечыўшы тры пункты сваёй камандзе, калі была атрымана перамога з лікам 1:0 над льескім «Стандардам»[5].
У сезоне 2010/11 Кевін забіў пяць галоў у 32 матчах, у якім яго клуб у трэці раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Бельгіі[6].
«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]
31 студзеня 2012 года «Генк» абвясціў аб пераходзе паўабаронцы ў «Чэлсі», з якім дэ Бройнэ падпісаў кантракт на пяць з паловай гадоў[7]. Паводле ўмовы ўгоды ігрок дайграў рэшту сезона 2011/12 у «Генце» ўжо на правах арэнды.
«Вердэр»[правіць | правіць зыходнік]
2 жніўня 2012 года на афіцыйным сайце «Чэлсі» з’явілася паведамленне, што сезон 2012/13 Кевін правядзе ў нямецкім «Вердэры». Клубы дамовіліся аб пераходзе футбаліста за 1,3 мільёна еўра[8].
«Вольфсбург»[правіць | правіць зыходнік]
18 студзеня 2014 года «Вольфсбург» выкупіў правы на дэ Бройнэ за суму ў памеры 17 млн фунтаў стэрлінгаў[9]. У складзе «валкоў» Кевін адразу стаў адным з лідараў, у сезоне 2014/15 ён з 21 галявой перадачай стаў найлепшым асістэнтам Бундэслігі. 30 мая 2015 года забіў пераможны мяч у браму дортмундскай «Барусіі» ў фінале Кубка Германіі (выніковы лік 3:1).
«Манчэстэр Сіці»[правіць | правіць зыходнік]
30 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе дэ Бройнэ ў «Манчэстэр Сіці»[10].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Кевін выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныі краіны. 11 жніўня 2010 года дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай Бельгіі ў рамках таварыскага матча супраць зборнай Фінляндыі ў горадзе Турку, дзе яго зборная атрымала паражэнне з лікам 1:0[11].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Генк»:
- Чэмпіён Бельгіі: 2011
- Уладальнік Кубка Бельгіі: 2009
- Уладальнік Суперкубка Бельгіі: 2011
«Вольфсбург»:
- Уладальнік Кубка Германіі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Англіі (5): 2018, 2019, 2021, 2022, 2023
- Уладальнік Кубка Англіі: 2019
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (5): 2016, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2019
Зноскі
- ↑ Kevin De Bruyne // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kevin De Bruyne // FBref.com
- ↑ Kevin De Bruyne // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ 3–0 Genk(недаступная спасылка). Guardian
- ↑ Genk 1–0 Standard Liege Архівавана 11 кастрычніка 2012.. Guardian
- ↑ «Genk clinch third Belgian title with Liege draw» Архівавана 18 кастрычніка 2012.. Reuters
- ↑ «Blues medical for De Bruyne». Sky Sports
- ↑ «Вердер» арендует у «Челси» де Брюйне за 1,3 миллиона евро. Sports.ru
- ↑ Chelsea sell Kevin De Bruyne to Wolfsburg. The Guardian.
- ↑ "Манчестер Сити" объявил о переходе Кевина Де Брюйне. football.by.
- ↑ Finland 1–0 Belgium. Eurosport