Перайсці да зместу

Кегль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літара: d — кегель.

Кегль, або ке́гель (ням.: Kegel) — памер шрыфту ў друкарскіх пунктах, які вызначае яго вышыню, уключаючы над- і падрадковыя элементы літары («заплечыкі»). Вышыня літары разам з заплечыкамі ўтварае вышыню, неабходную для стварэння міжрадковага прабелу (інтэрліньяж)[1][2].

Адзінкі вымярэння

[правіць | правіць зыходнік]

Адзін пункт роўны ў айчыннай сістэме вымярэння 0,376 мм, а ў англа-амерыканскай — 0,356 мм[3]. Большыя кеглі вымяраюцца ў квадратах, дзе адзін квадрат роўны 48 пунктам[1].

Традыцыйныя назвы кегляў

[правіць | правіць зыходнік]

Кеглі маюць традыцыйныя назвы, найбольш распаўсюджаныя з якіх[1][3]:

  • 3 пт — брыльянт
  • 4 пт — дыямант
  • 5 пт — перл
  • 6 пт — нанпарэль
  • 7 пт — міньён
  • 8 пт — петыт
  • 9 пт — боргес
  • 10 пт — корпус
  • 12 пт — цыцэра
  • 14 пт — міталь
  • 16 пт — тэрцыя
  • 20 пт — тэкст

Існуюць таксама кеглі 24, 28, 36 пунктаў і буйнейшыя, якія вымяраюцца ў квадратах (1, 1 ¼, 1 ½, 2, 2 ½, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 12, 15)[1]. Найбольш часта ў друку сустракаюцца кеглі 6, 8, 10, 12, 16, 20 пунктаў[3]. Напрыклад, тэкст артыкулаў Беларускай Энцыклапедыі набраны шрыфтам кегля 8 і 7[1].